Дональд III (кароль Шатландыі)
Дональд III Прыгожы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada, англ.: Donald III | |||||||
![]() Дональд III, кароль Шатландыі | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малькальм III | ||||||
Пераемнік | Дункан II | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Эдмунд (1094 — 1097) | ||||||
Папярэднік | Дункан II | ||||||
Пераемнік | Эдгар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1033 | ||||||
Смерць |
1099 замак Рэскаўбі |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Данкельдская | ||||||
Бацька | Дункан I | ||||||
Маці | Сібіла Нартумбрыйская | ||||||
Дзеці | Bethoc of Scotland[d][1] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Дональд III Прыгожы (шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada, англ.: Donald III the Fair, каля 1033 — 1099) — кароль Альбы (Шатландыі) (1093—1094, 1094—1097), сын караля Дункана I.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля гібелі Малькальма III, Дональд III, скарыстаўшыся нявызначанасцю, захапіў Эдынбург і стаў каралём Шатландыі. Тады ж ён выгнаў са свайго двара ўсіх англічан.
Аднак у маі 1094 года Дункан II (сын Малькальма), які прысягнуўся на вернасць Вільгельму II Рудому, з англійскай арміяй пад камандаваннем свайго цесця Гаспатріка Нартумбрыйскага ўварваўся ў Шатландыю і захапіў прастол. Зрынуты Дональд адступіў у горы, дзе аб'яднаўся з Мел Петарам Мак-Леанам, мармэрам Мернса, і падняў паўстанне. Хоць англічане пакінулі двор Дункана, мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі Дункана. Іншыя прэтэндэнты на шатландскую карону былі яшчэ малымі, што дазволіла Дональду зноў умацаваць сваю ўладу.
Праз некаторы час у 1097 годзе Вільгельм Руды падбухторыў маладога прынца Эдгара, які жыў пры яго двары, на захоп шатландскага прастола і даў яму армію для дасягнення гэтай мэты. Адбылася кароткая міжусобная вайна, у выніку якой Дональд III быў зрынуты. На працягу яшчэ двух гадоў ён вёў вайну супраць Эдгара, але ў 1099 годзе быў схоплены, аслеплены і пажыццёва пасаджаны ў замак Рэскаўбі.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.