Дон Карлас (опера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дон Карлас
фр.: Don Carlos
італ.: Don Carlo
Don Carlos poster.png
Кампазітар
Лібрэтыст Joseph Méry[d] і Camille du Locle[d]
Мова лібрэта французская мова і італьянская мова
Крыніца сюжэту Don Carlos[d]
Жанр grand opera[d]
Дзеяў 5
Год стварэння 1865
Першая пастаноўка 11 сакавіка 1867
Месца першай пастаноўкі Paris Opera[d]
Працягласць
(прыбл.)
3,5 гадзіна і 3 гадзіна
Commons-logo.svg Фота, відэа, аўдыё на Вікісховішчы

«Дон Карлас» (фр.: Don Carlos, італ.: Don Carlo) — «вялікая» опера Джузэпэ Вердзі ў пяці дзеях, упершыню пастаўлена Парыжскай операй 11 сакавіка 1867 года. Лібрэта на французскай мове напісана Камілам дэ Локлем і Жазефам Меры па матывах аднайменнай драмы Шылера (ням.: Don Karlos, Infant von Spanien). Аднак асновай для аднаго з актаў - сцэна ў Фантэбло - паслужыла іншая навела на той жа сюжэт: «Філіп Другі, кароль Іспаніі» (Philippe II, Roi d'Espagne), аўтарам якой быў французскі драматург Эжэн Кармон.

Поўная версія оперы ў пяці дзеях з балетам ідзе каля чатырох гадзін і з'яўляецца найбольш працяглай операй Вердзі; пры жыцці кампазітара і пасля яго смерці з'явіліся шматлікія, больш кароткія рэдакцыі. За межамі Францыі опера, як правіла, выконваецца на італьянскай мове ў перакладзе дэ Лазье.

«Дон Карлас» Вердзі - пятая па ліку опера пад гэтай назвай пасля твораў Майкла Коста (1844), Паскуале Бона (1847), Антоніа Буццола (1850) і Вінчэнца Маскуцца (1862).