Дораці Кроўфут-Ходжкін
| Дораці Кроўфут-Ходжкін | |
|---|---|
| Dorothy Mary Crowfoot Hodgkin | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 мая 1910[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Каір, Егіпет |
| Дата смерці | 29 ліпеня 1994[1][2][…] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | John Winter Crowfoot[d][5] |
| Маці | Grace Mary Hood Crowfoot[d][6][5] |
| Муж | Thomas Lionel Hodgkin[d][6][5] |
| Род дзейнасці | хімік, біяхімік, крышталограф, біяфізік, фізік |
| Навуковая сфера | хімія |
| Месца працы | Кембрыджскі ўніверсітэт |
| Альма-матар | Оксфардскі ўніверсітэт |
| Навуковы кіраўнік | Джон Дэсманд Бернал[d][6] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Дораці Мэры Кроўфут-Ходжкін (анг. Dorothy Mary Crowfoot Hodgkin, Дораці Ходжкін; 12 мая 1910, Каір — 29 ліпеня 1994) — англійская хімік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1947). Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па хіміі (1964).
Біяграфія і працы
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў Оксфардскім універсітэце (1928—1932), дзе пачала спецыялізавацца па рэнтгенаструктурным аналізе. З 1932 года працуе ў Кембрыджскім універсітэце. У супрацоўніцтве з Дж. Берналь даследавала структуру стэрынаў, пептыдаў і амінакіслот. Ажыццявіла рэнтгенаструктурны аналіз пеніцыліну (1946) і вітаміна B12 (1956), які прывёў да высвятлення яго будовы. Упершыню ўсталявала ў металаарганічным злучэнні (адным з В12-каферментаў) непасрэдную сувязь паміж металам (кобальтам) і вугляродам (1961).
Член шэрагу акадэмій навук, у тым ліку замежны член Акадэміі навук СССР (1976), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1964 — Нобелеўская прэмія па хіміі
- 1965 — Ордэн заслуг
- 1976 — Медаль Коплі
- 1985 — Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР
- 1987 — Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Зноскі
- 1 2 Dorothy Mary Hodgkin Crowfoot // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Dorothy Hodgkin // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 27 ліпеня 2022.
- 1 2 3 Kindred Britain
- 1 2 3 4 5 Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 606. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52628.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.478
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Каіры
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены АН СССР
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біёлагі XX стагоддзя
- Біяхімікі Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Замежныя члены АН СССР
- Замежныя члены РАН
