Дора Захараўна Кроз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дора Захараўна Кроз
Дата нараджэння 12 лістапада 1909(1909-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1997(1997-12-08) (88 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Пеўчы голас сапрана

Дора Захараўна Кроз (12 лістапада 1909, горад Сянно — 8 снежня 1997) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую студыю оперы і балета, Беларускую кансерваторыю. У 1933—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім музычным густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі). 3 іншых партый: Караліна («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Руслана («Кветка шчасця» А. Туранкова), Разіна («Сявільскі цырульнік» Дж. Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кроз Дора Захараўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 542.
  • Кроз Дора Захараўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 551.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]