Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Dortmund
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Dortmund
Міжнародная назва англ.: Technical University of Dortmund
Заснаваны 1968
Студэнты 34 616[1]
Размяшчэнне Дортмунд
Сайт tu-dortmund.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Dortmund) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дортмунд.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце больш за 30 000 чалавек навучаюцца на амаль 80 праграмах вышэйшай адукацыі ўзроўняў бакалаўра і магістра. Гэта робіць яго адным з 20 найбуйнейшых універсітэтаў Германіі. У атласе фінансавання Нямецкага фонду даследаванняў універсітэт уваходзіць у шэраг 10 найлепшых універсітэтаў з найбольшай колькасцю даследаванняў у Германіі па пяці прадметных галінах: у вытворчай тэхніцы, эканоміцы (у тым ліку статыстыцы), матэрыялазнаўстве, адукацыйнай навуцы і інфарматыцы.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Матэматыкі
  • Фізікі
  • Хіміі і хімічнай біялогіі
  • Інфарматыкі
  • Статыстыкі
  • Біялагічнай і хімічнай інжынерыі
  • Машынабудавання
  • Электрычнай і вылічальнай тэхнікі
  • Прасторавага планавання
  • Архітэктуры і будаўніцтва
  • Эканомікі
  • Педагагічнай навукі, псіхалогіі і адукацыйных навук
  • Рэабілітацыі
  • Гуманітарных навук і тэалогій
  • Культуралогіі
  • Мастацтва і спартыўных навук
  • Сацыяльных навук

Зноскі

  1. Zahlen, Daten, Fakten Праверана 9 снежня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]