Перайсці да зместу

Доха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Доха
араб. الدوحة
25°17′10″ пн. ш. 51°31′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1850
Вышыня цэнтра 0 м
Водныя аб’екты Персідскі заліў
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 186 023 чал. (2020)[2]
visitqatar.com/fr… (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Доха (Катар)
Доха
Доха

До́ха (араб. الدوحة‎), ранейшая назва Біда — горад, сталіца Катара. Знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы паўвострава Катар у Персідскім заліве. Буйнейшы горад краіны. Насельніцтва, станам на 2020 год — 1 186 023 чалавек, адзін з самых хуткарослых гарадоў свету.

З даўніны важны порт, але хуткія цячэнні і каралавыя рыфы раней перашкаджалі заходу вялікіх караблёў. Горад цалкам знішчаны ў 1867 годзе падчас вайны з Бахрэйнам. У 1916 годзе брытанцы вызначылі Доху як сталіцу свайго пратэктарату. Калі Катар атрымаў незалежнасць, горад стаў сталіцай дзяржавы. Доха значна змянілася пасля пачатку прамысловай распрацоўкі радовішч нафты і прыроднага газу. Цяпер гэта сучасная горад з вялікім портам, здольным прымаць акіянскія караблі, ёсць міжнародны аэрапорт.

Меліярацыя ўзбярэжжа дадала 400 га зямлі і 30 км берагавой лініі. Палова з 22 км² тэрыторыі, на якой пабудаваны міжнародны аэрапорт Хамад — меліяраваныя землі. У цэнтры бухты перад горадам знаходзіцца некалькі штучных астравоў, буйнейшы з іх — Жамчужына. Іншыя астравы каля ўзбярэжжа Дохі — Пальмавае дрэва, Шрао, Аль-Сафлія і Алія.

У Досе размешчаны Катарскі ўніверсітэт і кампус бізнес-школы HEC Paris.

  • 2020 год — 1 186 023 чалавек
  • 2010 год — 796 947 чалавек
  • 2001 год — 299 300 чалавек
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Census 2020 Праверана 20 кастрычніка 2021.