Дочкі (казка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Дочкі» — беларуская народная казка. Запісана Эмай Дмахоўскай у вёсцы Сеняжыцы Навагрудскага павета.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзед з бабаю мелі па дочцы. Бабіна — дрэнна выхаваная — дрэнна ставілася да дзедавай. І тая папрасіла дзеда, каб той адпусціў яе з дома на пошукі шчасця. І дзед адвозіць яе на мяжу, дае верацяно і пакідае. Дзяўчына пачынае прасці, але верацяно раптам улятае ад яе. Тая кідаецца даганяць яго і забягае гэтак аж на «той» свет. Там дзяўчына пачаргова сустракае яблыню і грушу (якія просяць абтрасці іх), карову (якая просіць падаіць), парсюка (які просіць закалоць яго і пачаставацца салам, а рэштку пакінуць яму) і цеста ў рэжцы (якое просіць замясіць і спекчы яго, пакаштаваць, а рэшту пакінуць яму самому). Затым дзяўчына сустракае хату, дзе наймаецца ў служкі да старой ведзьмы, але таемна забірае ў яе частку грошаў і кідаецца бегчы дадому. На зваротным шляху яблыня, груша, карова, парсюк і цеста дапамагаюць ёй выратавацца ад ведзьмы. Цікава адзначыць тое, што зарэзаны дзяўчынай парсюк і спечанае цеста зноў паўстаюць жывымі і цэлымі, што, у прынцыпе, упісваецца ў законы чароўнай казкі.

Дзяўчына вярнулася дамоў з вялікімі грашыма і пачала ездзіць у карэце. Бабіна дачка пазайздросціла ёй і таксама накіравалася на мяжу прасці. Трапіўшы на «той» свет, яна адмаўляе ў дапамозе ўсім істотам, якіх сустракала яе зводная сястра. Таму, калі яна, забраўшы частку ведзьміных грошаў, вяртаецца дадому, тыя не дапамагаюць ёй, я ведзьма яе забівае.

Літатарута[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.