Перайсці да зместу

Дошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дошка — плоскі, адносна шырокі (шырынёй больш за падвойную таўшчыню) і нятоўсты (да 100 міліметраў) кавалак дрэва, выпілаваны, выкалаты або вычасаны з бервяна. Выкарыстоўваецца ў асноўным як будаўнічы матэрыял, у будаўніцтве суднаў, як сталярны паўфабрыкат для вырабу мэблі або аздобны матэрыял у дызайне інтэр’ераў, і іншага.

Дошкі могуць быць струганымі (габляванымі) з аднаго ці з абодвух бакоў, абчасанымі ад кары з аднаго боку, ці не. Крайняя пры распіле бервяна дошка, з адной гладкай паверхняй, называецца «гарбыль» або «аполак».

Дошкі могуць быць таксама клеенымі з некалькіх слаёў. Напрыклад, паркетная дошка — адна з разнавіднасцяў драўлянага пакрыцця падлогі, якая вырабляецца склейваннем некалькіх пластоў драўляных планак (сегментаў, размешчаных перпендыкулярна адзін аднаму). Нятоўстая (звычайна да 35 мм) дошка з адмыслова выбраным падоўжным пазам з аднаго тарца і шпунтам з другога называецца «вагонка» і выкарыстоўваецца для абшыўкі.

Дошкамі могуць таксама называцца іх сучасныя аналагі, вырабленыя з розных відаў пластыку, ДСП, ДВП і іншых матэрыялаў.