Доўгае (возера, басейн Зехі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 164,2 м
Даўжыня 2,53 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,65 км²
Аб’ём 0,00522 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,6 км
Найбольшая глыбіня 28,4 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,22—0,245 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае возера (Беларусь)
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера (Віцебская вобласць)
Доўгае возера
Доўгае возера
Map

До́ўгае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Зехі, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня 28,4 м, сярэдняя 8 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 5,22 млн м³. Плошча вадазбору 9,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, параслі лесам, на поўначы і паўночным захадзе часткова разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і паўднёвым усходзе нізкія. Вакол возера пойма шырынёй да 40 метраў. Падводная частка катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўночна-заходняя частка возера мелкаводная. Дно да глыбіні 5—8 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — крэменязёмістымі сапрапелямі.
Возера Доўгае мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі і слабапраточнае. Упадаюць ручаі і на поўначы выцякае ручай у возера Пышна. Шырыня паласы надводнай расліннасці ўздоўж берагоў да 50 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5—4 м.

У Доўгім возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, плотка, лінь, гусцяра і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Крыўцы и Пышна і Дом паляўнічага Лепельскай лесапаляўнічай гаспадаркі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. К. Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • До́ўгае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]