Доўгае (возера, басейн Обалі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,6 м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,17 км
Плошча 0,09 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Віцебская вобласць)
Доўгае
Доўгае
Map

До́ўгаевозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Восмата, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на поўдні прымыкае балотны масіў. Возера акружана забалочанай поймай (шырыня 30—50 м), парослай хмызняком. На поўдні выцякае рака Чарнец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]