Доўгае (возера, басейн Эсы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Доўгае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,6 м
Даўжыня 2,5 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,69 км²
Аб’ём 0,00217 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,7 км
Найбольшая глыбіня 6,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,27 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 7,8 км²
Упадаюць 3 ручая
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Доўгае возера (Беларусь)
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера (Віцебская вобласць)
Доўгае возера
Доўгае возера

До́ўгае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса. Знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,69 км², даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Плошча вадазбору 7,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 4 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно плоскае, высланае сапрапелем і гліністым глеем (у найбольш глыбокім месце). Берагі і зона мелкаводдзя пясчаныя.
Возера Доўгае эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Выцякаючым ручаём Доўгае злучана з возерам Задняе. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу да 10 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска Дворышча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Макрыцкі А. М. Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • До́ўгае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)