Доўгае (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 3 300 га
Дата заснавання 1979
physical
Доўгае
Доўгае

До́ўгае — гідралагічны заказнік на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Створаны як азёрны заказнік для аховы азёр і прылеглых прыродных комплексаў у 1979 годзе. Плошча заказніка складае 3,3 тыс. га (1997). Размешчаны на паўночным усходзе Свянцянскіх град, уключае Доўгае возера, возера Псуя (басейн ракі Заходняя Дзвіна) і прылеглую частку вадазборнай плошчы. Лясы (у асноўным елка з дамешкам бярозы і асіны) пераважна ў паўденёва-ўсходняй частцы. Трапляюцца хвойнікі, у лагчынах — шэраалешнікі. Лясістасць 15 %, па берагах — 25 %. У далінах рэк невялікія лугі. У фітапланктоне возера Доўгае выяўлена рэдкая водарасць асцыляторыя чырванаватая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]