Доўгі Брод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

До́ўгі Брод, Даўгабро́дскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на поўдзень ад Вайсковых могілак на старадаўнім Магілёўскім гасцінцы.

На паўднёвым захадзе ад Доўгага Броду размяшчаецца Стромкі (Круты) Бераг, на паўночным захадзе — Залатая Горка, на ўсходзе — Малая Сляпянка, на паўночным ўсходзе — Маляўшчына, на поўдні — Архірэйская Слабодка[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква, 1918 г.

Назва прадмесця паходзіць ад броду праз рэчку Слепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIIIXIX стст. у Магілёў пачалі вандраваць па Ігуменскім гасцінцы, а стары шлях выкарыстоўваўся для праезду ў навакольныя вёскі і сядзібы. Пасля ўзнікнення ў пачатку XX ст. урочышча Доўгі Брод (цяпер рог вуліц Батанічнай і Казлова) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесце і Даўгабродская вуліца[3].

Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 гг.

У пачатку XX ст. Доўгі Брод уваходзіў у трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Даўгабродская (цяпер Казлова, частка вуліцы захавала гістарычную назву), 2-я Даўгабродская (часткова Чапаева), Мар’еўская (захавалася часткова), Берасцянская (захавалася часткова), Залатагорская (Чырвоназоркавая), Высокая (часткова Платонава), Цвёрдая (не захавалася) вуліцы[1][4][5].

Старыя адрасы[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час пра колішняе прадмесце нагадвае Даўгабродская вуліца (у 1967 годзе перайменаваная ў гонар Казлова, аднак у 1987 — паўднёвай частцы вуліцы была вернутая гістарычная назва).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 226
  4. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 251—252

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]