Драбналістыя лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Драбналістыя лясылясы, прадстаўленыя галоўным чынам бярозай і асінай, г. зн. дрэвамі з дробным лісцем (у адрозненні ад шыракалістых лясоў). Драбналістыя лясы шырока распаўсюджаныя ў лясной зоне Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай раўнін, у горах і на раўнінах Далёкага Усходу.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі драбналістыя лясы распаўсюджаныя ў асноўным на месцы зведзеных хваёвых і шыракаліста-хваёвых лясоў. Такім чынам, большасць драбналістых лясоў краіны належыць да другасных фармацыяў. Карэннымі драбналістымі лясамі з'яўляюцца толькі тыя, якія растуць на балотах. Найвялікшую плошчу займаюць бярэзнікі — каля 11,6 тыс. км² (16,2 % лесапакрытага абшара Беларусі). Іх сярэдні век складае 35—40 гадоў. Агульная плошча асінавых лясоў складае каля 2 тыс. км². (2,5 % лесапакрытай плошчы краіны). Лясы, утвораныя чорнай алешынай займаюць каля 6,2 тыс. км², або 8,7 % усіх лясоў Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с