Драган Радэнавіч
Драган Радэнавіч | |
---|---|
сербск.: Драган Раденовић | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, скульптар |
Драган Радэнавіч (сербск.: Драган Раденовић, 12 красавіка 1951 г, Сараева, ФНРЮ) — сербскі мастак, прафесар універсітэта і расійскі акадэмік, лаўрэат міжнародных узнагарод.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Драган Радэнавіч нарадзіўся ў сям’і Радзівоя Радэнавічa, афіцэра ЮНА, і Ранджыі (Максімaвіч). У шлюбе нарадзіліся дзве дачкі і сын[1].
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Драган Радэнавіч мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. З 1973 па 1987 год працаваў у Федэральным сакратарыяце ўнутраных спраў, у Службе дзяржаўнай бяспекі Югаславіі.
Быў дарадцам па нацыянальнай бяспецы Дзяржаўнага саюза Сербіі і Чарнагорыі 2003—2004 гг.
Ён таксама скончыў аддзяленне скульптуры факультэта прыкладнога мастацтва ў Белградзе ў 1982 годзе. Мае ступень магістра мастацтваў і ступень доктара філасофіі[2].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Радэнавіч унёс найбольшы ўклад у галіне мастацтва, мастацкай педагогікі і тэорыі мастацтва. Ягоныя скульптуры знаходзяцца ў важных сусветных музеях і прыватных калекцыях. Ён з’яўляецца аўтарам скульптур для двух важных штогадовых прэмій у Галівудзе, штат Каліфорнія: Mary Pickford Award і Nikola Tesla Award[3]. Лаўрэат першай прэміі скульптурнага фонду Taylor foundation за працу «Вока Усевідучага» на выставе ў Парыжскім Гран-Пале ў 2010 годзе.
Ён удзельнічаў у дзясятках персанальных выставак і некалькіх сотнях калектыўных выставак у краіне і за мяжой. Лаўрэат прэміі за мастацкія дасягненні і ўклад у развіццё тэорыі мастацтва. Майстэрня і парк скульптур скульптара Радэнавіча размешчаны на Цыганскім брдзе над Грацка, недалёка ад Белграда[4].
У якасці прафесара мастацкай акадэміі Радэнавіч выкладае базавую скульптурную дысцыпліну — мадэляванне і тэорыю мовы візуальнай камунікацыі. Ён з’яўляецца чальцом шматлікіх міжнародных творчых і навуковых арганізацый і ўдзельнікам важных праектаў. З 1980 года з’яўляецца чальцом Асацыяцыі мастакоў Сербіі, чальцом і заснавальнікам ЮСТАТ-а. Ён з’яўляецца членам Амерыканскай асацыяцыі мастакоў, Гільдыі скульптараў і Міжнароднай асацыяцыі мастакоў пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[5].
У 1979 годзе ён быў сакратаром кафедры для лагістыкі і сістэмы Цэнтра міждысцыплінарных даследаванняў Белградскага універсітэта.
Ён з’яўляецца сапраўдным членам Расійскай акадэміі мастацтваў, якая была заснавана ў 1757 годзе імператрыцай Кацярынай Вялікай як Імператарская Акадэмія мастацтваў. Цяпер гэта акадэмія з’яўляецца найстарэйшай установай такога характару ў свеце.
Тэарэтычныя працы[правіць | правіць зыходнік]
Манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]
- Petrović, Radmilo; Radenović, Dragan (2008): Kulturno nasleđe islama. Beograd: Atelje Vizantija.
- Petrović, Radmilo; Radenović, Dragan (2010): Dizajn i savremena umetnost. Beograd: Metaphysica.
Эсэ[правіць | правіць зыходнік]
- Раденовић, Драган; (2018): Модернизам и постмодернизам. У: Лукић, Александар (ур.): Филозофија етоса : споменица Симу Елаковићу. Београд: Српско филозофско друштво, стр. 218—221.
- Раденовић, Драган (2018): Фашизам, граница — запад : расправа о савременом фашизму. У: Филозофија и слобода. Београд : Српско филозофско друштво, стр. 211—219.
Каталогі выставак[правіць | правіць зыходнік]
- Раденовић, Драган (2008): Раденовић : скулптуре : Модерна галерија, Лазаревац, јун 2008. Лазаревац: Центар за културу.
- Раденовић, Драган; Radenović, Dragan (2009): Драган Раденовић : ево човека : изложба, Крагујевац, 2009. Београд: Графолик.
- Radenović, Dragan (2007): Dragan Radenović : raspeća : = crocifissioni. Beograd: R. Petrović; Ministarstvo kulture Srbije.
- Раденовић, Драган (2010): Выставка «Cë, человек — Ecce homo : Императорская академия художеств, Москва», 2010. Београд: Графолик.
- Radenović, Dragan (2012): Radenović : skulptura, sculpture : čovek u savremenom svetu, main in a contemporary world : Оzone, 30. april — 6. maj 2012. Beograd: Ozone.
- Раденовић, Драган; Милеуснић, Драган; Живковић, Миодраг (2014): Живковић, Милеуснић, Раденовић : три : Национална галерија, Београд, 17. јун-17. јул 2014. год. Уредио Горча Стаменковић. Београд: Д. Раденовић.
- Раденовић, Драган (2015): Драган Раденовић : гавран ананда у савременом свету : скулптуре : Културни центар Новог Сада, Трибина младих, август 2015. Нови Сад: Културни центар Новог Сада.
Зноскі
- ↑ Проф. др Драган Раденовић (серб.). Проф. др Драган Раденовић. Кривак (24 верасня 2017).
- ↑ Biografija (серб.). Infozonet. Infozonet (24 верасня 2020).
- ↑ Dragan Radenovic (серб.). Haoss (24 верасня 2021).
- ↑ Dragan Radenović (серб.). B92 (24 верасня 2005).
- ↑ Спутњик сазнаје: Великани очи у очи — дијалог две Србије коначно почиње (видео, фото) (серб.). Спутник. Спутник (24 верасня 2021).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]