Драгобыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Драгобыч
укр.: Дрогобич
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Casco histórico de Drogobych.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
  • 41 км²
Вышыня цэнтра
297 м
Насельніцтва
75 396 чалавек (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
3244
Паштовыя індэксы
82100—82119
Афіцыйны сайт
Драгобыч на карце Украіны
Драгобыч (Украіна)
Драгобыч

Драгобыч (укр.: Дрогобич) — горад у Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Драгобыцкага раёна, куды сам не ўваходзіць. Мае статус горада абласнога значэння. У 1939-1941 і 1944-1959 гг. — цэнтр Драгобыцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў канцы XI ст. У 1340 годзе стаў цэнтрам староства Перамышльскай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага, пасля — Рэчы Паспалітай. З ХV ст. горад развіваўся найперш як кірмашовы і солеварчы цэнтр. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў. У сярэдзіне XIX ст. ператварыўся ў найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр здабычы нафты, што спрыяла хуткаму развіццю горада. У міжваеннай Польшчы быў цэнтрам павета Львоўскага ваяводства. Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе адышоў да СССР.

У 1939-1959 гг. горад быў адміністрацыйным цэнтрам Драгобыцкай вобласці.

Сёння горад вядомы, як малая радзіма Юрыя Драгобыча, Івана Франка і Бруна Шульца. У горадзе дзейнічалі шматлікія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зараз у горадзе працуе солеварчы завод, найстарэйшы заводам такога тыпу ў Еўропе.

Насельніцтва[1][2][правіць | правіць зыходнік]

Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 75 396 чалавек[3].

  • 1869 год — 16 880 чал. (у т.л. 47,7 % — яўрэі, 28,7 % — украінцы, 23,2 % — палякамі або рыма-каталікі).
  • 1939 год — 34 600 чал. (у т.л. 39,9 % — яўрэі, 33,2 % — палякі, 26,3 % — украінцы).
  • 1959 год — 42 000 чал. (у т.л. 70% — украінцы, 22% — рускія, 3% — палякі, 2 % — яўрэі)[4].

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі