Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер
Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер | |
---|---|
харв.: Dragutin Gorjanović-Kramberger | |
| |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1856[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 снежня 1936 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, палеантолаг, археолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геалогія, палеанталогія, антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | апісаў Крапінскага неандэртальца |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер (харв.: Dragutin Gorjanović-Kramberger, 25 кастрычніка 1856, Заграб — 22 снежня 1936, Заграб) — харвацкі геолаг, палеантолаг і антраполаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў палеанталогію ў Цюрыху і Мюнхене, атрымаў доктарскую ступень у Цюбінгене ў 1879 годзе, яго дысертацыя была прысвечана акамянеласцям рыб. Пазней курыраваў аддзел мінералогіі і геалогіі Харвацкага нацыянальнага музея, цяпер вядомага як Харвацкі прыродазнаўчы музей (харв.: Hrvatski prirodoslovni muzej).
З 1883 па 1924 гады — супрацоўнік Заграбскага ўніверсітэта, з 1893 года ўзначальваў факультэт геалогіі і палеанталогіі. Яго навуковая дзейнасць ахоплівае палеанталогію, стратыграфію, тэктоніку, палеакліматалогію, гідраграфію, прыкладную геалогію і геалагічнае картаграфаванне (са сваім настаўнікам Дурам Піларам картаграфаваў гару Медзведніца).
У 1909 годзе заснаваў Геалагічнае таварыства Харватыі і Славоніі (харв.: Geološko povjerenstvo za Hrvatsku i Slavoniju), а ў 1911 годзе — часопіс, які выдаваўся таварыствам (харв.: Vijesti geološkog povjerenstva). Член Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў з 1909 года.
У 1899 годзе здзейсніў важнае адкрыццё, выявіўшы каля горада Крапіна буйное скопішча рэштак дагістарычных людзей (так званы «крапінскі неандэрталец», першапачаткова названы Гаранавічам Homo primigenius). Дзякуючы дэталёваму вывучэнню знойдзеных шкілетаў лічыцца заснавальнікам сучаснай палеаантрапалогіі. Аўтар больш за 230 прац у харвацкіх і міжнародных часопісах, сярод якіх можна вылучыць манаграфію «Diluvijalni čovjek iz Krapine u Hrvatskoj» (1905) і яе пашыранае перавыданне «Život i kultura diluvijalnog čovjeka iz Krapine u Hrvatskoj» (1913)[3].
Зноскі
- ↑ Dragutin (Karlo) Gorjanović kramberger // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
- ↑ Dragutin Gorjanović-Kramberger // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Gorjanović-Kramberger, Dragutin, Харвацкая энцыклапедыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Заграбе
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Заграбе
- Пахаваныя на могілках Мірагай
- Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Харватыі
- Антраполагі Харватыі
- Геолагі Харватыі
- Палеаантраполагі