Дражэ з перцам
«Дражэ з перцам» — франка-італьянскі камедыйны фільм рэжысёра Жака Барацье, зняты ў 1963 годзе. Прэм’ера фільма адбылася 21 снежня 1963 года. Фільм быў адабраны для паказу ў рамках кінакласікі на Канскім кінафестывалі 2016 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Жэрар, малады чалавек з добрай сям’і, які марыць стаць акцёрам. Ён добры тэнісіст, які толькі што перамог чэмпіёна Францыі. Аднак, яго сапраўднай марай з’яўляецца кіно. З групай маладых людзей, такіх жа апантаных кінаманаў, як ён, Жэрар бярэцца здымаць фільм пра Парыж і парыжанаў. У кадр трапляюць школа стрыптызу, нямецкія турысты, вадаправодчыкі і слесары, прастытуткі і легіянеры, бацькі сямействаў і многія іншыя. Пасля здымкі фільма, Жэрар стане знакамітым. Разам са сваёй дзяўчынай ён адправіцца ў Галівуд; што чакае яго там?
Фільм парадыруе «Новую хвалю», амерыканскія шоу, музычную камедыю, інтэлектуальнае кіно.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Жак Барацье — Оскар
- Жан-Поль Бельмандо — Раймон, легіянер
- Клод Брасёр — сантэхнік
- Гай Бедо — Жэрар
- Жак Дзюфіло — месье Альфонса, дырэктар школы стрыптызу
- Андрэа Парызі — стрыптызёрша
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0057013/ Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.