Драпежныя грыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Драпежныя грыбы — нетаксанамічная група грыбоў, міцэлій якіх валодае структурамі для ўлоўлівання і харчавання мікраскапічнымі (радзей больш буйнымі) жывёламі. З’ява драпежніцтва ўзнікала ў грыбоў неаднаразова, вядома каля 200 сучасных драпежных відаў, якія належаць да аддзелаў зігаміцэтаў, аскаміцэтаў і базідыяміцэтаў. Не варта блытаць драпежныя грыбы з грыбамі-паразітоідамі, у прыватнасці з прадстаўнікамі роду Cordyceps.

У палеанталагічным летапісе прадстаўлены бедна. Вядомыя выкапнёвыя астаткі (аднаклетачныя лоўчыя кольцы) з бурштыну ўзростам 100 млн гадоў (мелавы перыяд, позні альб); акрамя таго, драпежныя грыбы былі у мексіканскім бурштыне ўзростам 30 млн гадоў (алігацэн—міяцэн).

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Рускія даследчыкі М. С. Варонін (1869 год) і М. В. Сарокін(руск.) бел. (1881 год) выявілі, што некаторыя глебавыя грыбы ўтвараюць на сваім міцэліі кольцы. У 1888 годзе нямецкі вучоны Фрыдрых Вільгельм Цопф(руск.) бел. устанавіў, што яны служаць для лоўлі і забойства нематод. У грыбоў для лоўлі здабычы ёсць петлі, галоўкі, кропелькі клеючага рэчыва і г д. Як толькі нематода трапляе ў кольца або пятлю, то адразу пачынае супраціўляцца, спрабуючы вызваліцца. Чым больш актыўныя рухі, тым у большую колькасць кольцаў і завес трапляе чарвяк. Гадзіны праз дзве яго рухі запавольваюцца і спыняюцца. Ад грыба да нематоды адыходзіць парастак, пашыраны канец якога называюць «інфекцыйным бульбусам». Ён укараняецца ў цела чарвяка і там хутка разрастаецца, пакуль гіфы(руск.) бел. не запаўняюць усю паражніну цела жывёлы. Прыкладна праз суткі ад нематоды застаецца толькі скурка.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

У прадстаўнікоў распаўсюджанага па ўсім свеце роду Dactylaria ніткі грыбніцы ўтвараюць вырасты ў выглядзе кольцаў з трох рэагавальных на дотык клетак. Калі ў такую пятлю выпадкова сунецца нематода, яны за дзесятую долю секунды ўспушваюцца ў тры разы і так туга перацягваюць ахвяру, што яна гіне. Тады ніткі грыба прарастаюць ўнутр ахвяры і пераварваюць яе.

Некаторыя грыбы палююць у вадзе. Від Zoophagus tentaculum здабывае ў сажалках амёб, калембал, калаўротак, нематод і іншых мікраскапічных жывёл. Грыб утварае кароткія вырасты, якія служаць прынадай. Варта жывёле схапіць яе, як яна аказваецца на кручку, які затым пераварвае ахвяру і высмоктвае яе знутры.

Прыкладное значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Для барацьбы з нематодамі пры вырошчванні агароднінных культур і шампіньёнаў былі распрацаваны метады прымянення біяпрэпаратаў (папярэдняя назва — «нематафагацыд»), якія прадстаўляюць сабой масу міцэлія і спор у спалучэнні з пажыўнымі субстратамі: кукурузнай сечкай, саломіста-гнаявымі компостамі і грануламі, сумессю торфу з саломай, сланечнікавай лузгой і г. д. Біяпрэпараты атрымліваюць у два этапы. Спачатку на збожжы або пажыўным асяроддзі з даданнем агар-агару(руск.) бел. ў колбах вырошчваецца маткавая культура. Затым яе выкарыстоўваюць для засева субстрату ў 2-3-літровых шкляных банках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]