Драўляная капліца (Барысаў)
Капліца | |
Драўляная капліца | |
---|---|
![]() Капліца ў 1944-1949 гадах | |
54°15′07″ пн. ш. 28°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вуглы |
Канфесія | Каталіцтва |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Першае згадванне | XVIII стагоддзе |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Дата скасавання | 1961 |
Стан | знішчана |
Капліца — колішняя каталіцкая капліца, якая існавала на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі была ўзведзена драўляная капліца ў стылі барока[1]. Замест яе ў пачатку XX стагоддзя была пабудавана новая драўляная капліца[2][3]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[4].
У алтары капліцы знаходзілася цудатворная фігура Ісуса Хрыста — драўляная скульптура XIX стагоддзя. Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[1].
Капліцу знішчылі ў 1950-я гады[5], паводле іншых звестак яна была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[4]. Але фігуру Езуса вернікі выратавалі і захавалі, і ў 1989 годзе яна была вернута ў адноўлены барысаўскі касцёл[1].
У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад стромкім двухсхільным гонтавым дахам з цыбулепадобным купалам на 2-ярусным 8-гранным барабане па цэнтры вільчыка. Над высокім трохвугольным франтонам фасада ўзвышалася каркасная сігнатурка-званічка. Над шырокім прамавугольным уваходам знаходзілася акно хораў. Прамавугольнымі, высока ўзнятымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя, вертыкальна ашаляваныя фасады[3].
Зноскі
- ↑ а б в Каталіцкія святыні : Мінска-Магілеўс. архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота Яроменкі А.; Уводз. Трацэўскага У.. — Мн.: Про Хрысто, 2003. — 255 с. — ISBN 985-6628-38-5, 985-6628-37-7. — С. 135
- ↑ Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
- ↑ а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ а б Памяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве
- ↑ Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.