Драўляны мост (Калінінград)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драўляны мост
Каардынаты: 54°42′26″ пн. ш. 20°30′53″ у. д.HGЯO
Перасякае Прэголя
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драўляны мост (ням.: Holzbrücke) — адзін з мастоў Кёнігсберга (цяпер Калінінграда) цераз Новую Прэголю, які злучаў Альтштат і Ломзэ.

Стары слупок з агароджы Драўлянага моста. На слупку бачны герб Кнайпгофа — паднятая з вады рука, якая трымае карону. На заднім плане — Кафедральны сабор

Пабудаваны ў 1404 годзе. На Драўляным мосце знаходзілася памятная дошка з вытрымкамі з «Прускай хронікі» Альбрэхта Лухела Давіда. Гэта дзесяцітомная праца апавядала пра язычніцкую Прусію і гісторыю Тэўтонскага ордэна да 1410 года. У тым выглядзе, які ён набыў у 1904 годзе падчас рэканструкцыі, гэты мост захаваўся дагэтуль. Цяпер па ім ажыццяўляецца рух аўтатранспарту і трамваяў (па адным радзе ў кожны бок) і пешаходаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]