Другаснае выкарыстанне шклатары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смеццевы кантэйнер з адсекамі для розных тыпаў шклатары

Другаснае выкарыстанне шклатары — гэта выкарыстанне шкляной тары у якіх-небудзь мэтах пасля таго, як яе першаснае змесціва ўжо выпіта ці з’едзена.

Другаснае выкарыстанне можа быць блізка першапачатковай функцыі (напрыклад, захоўванне квасу ў трохлітровым слоіку), але і можа моцна адрознівацца (напрыклад, дэкаратыўнае афармленне загарадзі пустымі бутэлькамі). Урэшце шклатара або рэцыкліруецца, або выкідваецца. Другаснае выкарыстанне шклатары моцна залежыць ад культурных і гістарычных умоваў. У шматлікіх краінах шклатара пры апусканні ў кантэйнер разбіваецца адмыслова ўсталяванай загваздкай, а шкло выкарыстоўваецца як сыравіна пры вытворчасці шклавырабаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]