Другая Івуарыйская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая Івуарыйская вайна
Карта падзей у Кот-д’Івуары ў 2010—2011 гадах.
Карта падзей у Кот-д’Івуары ў 2010—2011 гадах.
Дата 28 лістапада 201011 красавіка 2011
Месца Кот-д’Івуар
Прычына Нявырашаныя рознагалоссі Першай Івуарыйскай вайны, спрэчка вакол вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Вынік Перамога сіл Аласана Уатары
Праціўнікі
Кот-д’Івуар Івуарыйскі народны фронт
Кот-д’Івуар Рух «Маладыя патрыёты»
Ліберыя Найміты з Ліберыі[1]
пры падтрымцы:
 Румынія[2]
 Беларусь[2]
 Ангола[3]
ускосная падтрымка:
 Расія[4]
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка[4]
Кот-д’Івуар Аб’яднанне рэспубліканцаў
Кот-д’Івуар Групоўка «Новыя сілы»
Ліберыя Найміты з Ліберыі[5]
 Францыя:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый АААНКІ:

пры падтрымцы:
 ЗША[6]

Камандуючыя
Кот-д’Івуар Ларан Гбагбо Кот-д’Івуар Аласан Уатара
Страты
61 забіты[7] 54 забітых[8]
Агульныя страты
3 248 чалавек загінула[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другая Івуарыйская вайна (таксама Палітычны крызіс у Кот-д’Івуары[10]) — канфлікт, які адбыўся ў Кот-д’Івуары пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў 28 лістапада 2010 года паміж ліберальнымі сіламі, які ўзначаліў апазыцыянер Аласан Уатара, што падтрымалі міратворчыя і ваенныя кантынгенты Украіны і Францыі, і левацэнтрыстамі, на чале якіх стаяў дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2002—2007 гадах у краіне ішла грамадзянская вайна, якая пачалася на глебе этнічных, рэлігійных і палітычных супярэчнасцей паміж поўднем і поўначчу Кот-д’Івуара. У канфлікт умяшаліся міратворцы ААН і французскія войскі, якія стварылі нейтральную зону паміж варагуючымі бакамі, не дапусціўшы кровапраліцця. Пасля гэтага вайна прыняла вялабягучы характар. У 2007 годзе быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога паўстанцы поўначы захавалі за сабой усе свае тэрыторыі і дапускаліся да ўрадавага апарату. Так, напрыклад, пасаду прэм’ер-міністра краіны заняў прадстаўнік мяцежнікаў Гіём Саро, але прэзідэнцкае крэсла захаваў за сабой ранейшы лідар краіны Ларан Гбагбо.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

28 лістапада 2010 года былі праведзены прэзідэнцкія выбары. Двума галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо ад партыі Івуарыйскі народны фронт і прадстаўнік Аб’яднання рэспубліканцаў, сяброўскай паўстанцкай групоўкі «Новая сіла», Аласан Уатара. Канчатковыя вынікі першага тура былі абвешчаныя са спазненнем. Паведамлялася, што ў другі тур выйшлі Ларан Гбагбо і Аласан Уатара, у той час як іншы кандыдат, Анры Конан Бед’е, стаў трэцім з вынікам каля 25% галасоў[11][12], хоць першапачаткова ён лідзіраваў з вынікам каля 42%[13]. Згодна з больш познімі паведамленнямі, Гбагбо і Уатара набралі каля 38% і 33% адпаведна[14]. Цэнтрвыбаркам краіны не змог падлічыць вынікі другога тура выбараў да крайняга тэрміну — 2 снежня 2010 года[15]. Пазней ён абвясціў, што Аласан Уатара стаў пераможцам выбараў[16][17]. Пасля абвяшчэння вынікаў у краіне пачаліся беспарадкі, была закрыта граніца[16], а вяшчанне замежных спадарожнікавых тэлеканалаў было спынена[17]. 4 снежня 2010 года Канстытуцыйны савет Кот-д’Івуара адмяніў вынікі галасавання і абвясціў дзеючага прэзідэнта Ларана Гбагбо пераможцам другога тура выбараў[18].

У гэты ж час войскі ўрада Гбагбо разгортваюць наступленне на поўнач краіны, аднак церпяць няўдачу. 23 снежня былы прэм’ер-міністр Гіём Саро, які далучыўся да Уатары, заявіў, што нанятыя Гбагбо ліберыйскія найміты вядуць кампанію тэрору ў адносінах да мірнага насельніцтва і заклікаў міжнародную супольнасць звергнуць «дыктатара»[19].

Тым часам Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, закліканую спыніць гвалт у Кот-д’Івуары, і ўвёў санкцыі супраць Гбагбо і яго бліжэйшага асяроддзя. У краіне была разгорнута місія ААН, якая налічвала больш за 9 тысяч чалавек. Акрамя таго, тут дзейнічала французская ваенная місія «Аднарог» (фр.: Licorne). Францыя дадаткова накіравала ў краіну 150 вайскоўцаў, павялічыўшы ваенную прысутнасць да 1650 чалавек[3].

Пазней Гбагбо заявіў, што лічыць сябе легітымным кіраўніком дзяржавы, але гатовы да перамоў з лідарам апазіцыі. Ён рашуча абверг ультыматум Парыжа аб капітуляцыі, заявіўшы, што не збіраецца здавацца пад сілавым ціскам. Нягледзячы на дамоўленасці аб спыненні агню, супрацьстаянне паміж сіламі Ларана Гбагбо і Аласана Уатары аднавілася ў канцы сакавіка 2011 года[3].

30 сакавіка 2011 года атрады Уатары без бою ўзялі пад свой кантроль сталіцу краіны Ямусукра, а 31 сакавіка яны ўвайшлі ў партовы горад Сан-Педра, праз які ажыццяўляецца экспарт какава-бабоў[20]. Яшчэ да гэтага сілы Уатары ўвайшлі ў эканамічную сталіцу краіны Абіджан. 31 сакавіка там у вулічных баях ужывалася цяжкае ўзбраенне. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа папярэдзіў, што мегаполісу, дзе жывуць сотні тысяч мірных жыхароў, пагражае гуманітарная катастрофа. Афрыканскі суд па правах чалавека заклікаў Гбагбо неадкладна спыніць супраціў.

1 красавіка французскія вайскоўцы па загадзе Нікаля Сарказі ўварваліся ў краіну, высадзіўшыся на паўднёвай ўскраіне Абіджана, аргументаваўшы гэта мэтай «абароны французскіх грамадзян»[21]. У гэты ж дзень міратворцы ААН захапілі аэрапорт у Абіджане, які раней кантраляваўся прыхільнікамі Гбагбо[22]. Яго прадстаўнікі рэзка адрэагавалі на захоп аэрапорта:

«Мы расцэньваем, што гэтыя сілы дзейнічаюць як акупацыйная армія, паколькі мандат ААН не дае дазволу займаць аэрапорт суверэннай дзяржавы[23]

У ноч на 5 красавіка сілы міратворчага кантынгенту ААН і кантынгенту войск Францыі нанеслі авіяўдары па прэзідэнцкім палацы і шэрагу стратэгічных аб’ектаў сіл Гбагбо. Два верталёты Мі-24 украінскага міратворчага кантынгенту ў Кот-д’Івуары, абстралялі з гармат ваенную тэхніку і склад са зброяй сіл Гбагбо ў Абіджане, выконваючы задачу, пастаўленую камандаваннем міратворчых сіл ААН[24][25].

9 красавіка сілы, падначаленыя Ларану Гбагбо, перайшлі ў наступленне: занялі стратэгічна важныя кварталы Абіджана і наблізіліся да штаб-кватэры прэзідэнта Аласана Уатары. Прадстаўнікі Уатары звярнуліся да міратворцаў ААН і размешчанага ў краіне французскага кантынгента з просьбай «нейтралізаваць атрады» Гбагбо.

11 красавіка французскія міратворцы зноў абстралялі ракетамі з верталётаў рэзідэнцыю прэзідэнта Гбагбо. Пасля нападу з паветра французскі спецназ распачаў наступленне на рэзідэнцыю. Для падаўлення супраціўлення лаяльных прэзідэнту сіл былі вылучаны 30 адзінак бранятэхнікі[26]. У выніку атакі прэзідэнт Ларан Гбагбо быў захоплены ў палон і перададзены прыхільнікам Аласана Уатары[27]. Паводле звестак спецыяльнага саветніка Гбагбо Бернара Удэна, французскі спецназ пранік у прэзідэнцкі бункер праз тунэль, які злучаў рэзідэнцыю Гбагбо з размешчанай па суседстве рэзідэнцыяй французскага пасла[28].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

30 лістапада 2011 года былы прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо і яго памочнік Шарль Б’е Гудэ паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом. Ім прад’яўляліся абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавецтва, учыненых падчас узброенага канфлікту[29]. 28 лютага 2016 года пачаліся слуханні па справе[30]. Гбагбо стаў першым былым кіраўніком дзяржавы, які асабіста паўстаў перад судом у Гаазе[30]. 15 студзеня 2019 года Гбагбо быў апраўданы[31].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У выніку канфлікту загінула звыш 1000 чалавек, каля мільёна былі вымушаны пакінуць свае дамы.

Удзел міратворцаў[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя французскіх узброеных сіл у баявых дзеяннях у Кот-д’Івуары прымаў удзел і міратворчых кантынгент ААН, за што быў раскрытыкаваны Расіяй, бо быў парушаны нейтралітэт і бесстароннасць міратворчых сіл[32].

Зброевыя пастаўкі[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2012 года Савет бяспекі ААН разглядзеў даклад сваіх экспертаў аб незаконных пастаўках зброі ў Кот-д’Івуар. Нібыта перад другой грамадзянскай вайной войскі Гбагбо закуплялі ўзбраенне і боепрыпасы ў суседніх краінах, а таксама ў Румыніі і Беларусі. Сярод гандлёвых партнёраў па пастаўках зброі ў дакладзе пазначаны беларуская фірма «Белтэхэкспарт» Уладзіміра Пефціева і латвійска-туніская UAZ-CI[33].

Дзяржваенпрамкам у асобе Уладзіміра Лаўранюка абверг гэтую інфармацыю. Прадстаўнік камітэта назваў паведамленні аб парушэннях эмбарга чарговай дэзінфармацыяй, якую яны разглядаюць як элемент наўмыснай дэструктыўнай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на падрыў іміджу рэспублікі. Уладзімір Лаўранюк нагадаў пра леташнія падзеі, калі міжнародная арганізацыя прынесла прабачэнні за памылковую інфармацыю, што датычыліся паставак беларускіх верталётаў[34][⇨].

Верталётны скандал[правіць | правіць зыходнік]

27 лютага 2011 года офіс Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ад яго імя распаўсюдзіў заяву аб пастаўках Беларуссю трох верталётаў Мі-24 для арміі Гбагбо ў абыход зброевага эмбарга, уведзенага ў 2004 годзе. Паводле яго даных, першая машына з «адпаведнымі матэрыяламі» на борце меркавана была дастаўлена ў Ямусукра самалётам у ноч з 26 на 27 чысла. Пры гэтым прыбыццё яшчэ як мінімум двух бартоў запланавана нібыта на 29-га. Ён запатрабаваў ад міратворчага кантынгенту «пільна сачыць за сітуацыяй і прыняць усе неабходныя меры ў рамках наяўнага мандата, накіраваныя на тое, каб забяспечыць немагчымасць выкарыстання дастаўленага абсталявання»[35][36].

Інфармацыю аб пастаўках генеральнаму сакратару падала група экспертаў міжнароднай арганізацыі. Пра гэта ў інтэрв’ю аднаму з беларускіх інфармагенцтваў распавёў прэс-сакратар дэпартамента аперацый па падтрыманні міру — падраздзяленні сакратарыята ААН Нік Бірнбэк[37].

У той жа дзень[37] прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у інтэрв’ю БелаПАН абверг гэтую заяву. Афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк адзначыў, што беларускі бок актыўна супрацоўнічае з групай экспертаў па Кот-д’Івуары ў рамках выканання палажэнняў адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН. Паводле яго слоў інфармацыя з абвінавачваннямі ў парушэннях эмбарга не адпавядае рэчаіснасці і выклікае поўнае здзіўленне. Як было заяўлена, у Беларусі створана Нацыянальная сістэма экспартнага кантролю, якая адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням[36].

З аспрэчаннем выступіў і афіцыйны прадстаўніка адміністрацыі Гбагбо Дона Мэла, назваўшы гэта «змовай супраць Кот-д’Івуара» і «хлуснёй для апраўдання атакі на ўрад Гбагбо»[36].

Праўдзівасць абвінавачвання падвергнулі пад сумнеў палітолаг Андрэй Фёдараў і ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін[38]. Апошні адзначыў, што верталёты, пастаўленыя ў краіну, досыць старой зборкі, і іх продаж у абыход зброевага эмбарга мог б негатыўна адбіцца на больш буйных кантрактах, якія ў такім выпадку Беларусь страціла. На думку эксперта, гэты скандал можа быць часткай інфармацыйнай вайны, якая праводзілася Захадам супраць урада Аляксандра Лукашэнкі[39].

Першая спроба праверыць падазрэнні члены групы экспертаў ААН, у тым ліку прадстаўніка яе міратворчай місіі, распачалі 28 лютага. Яны накіраваліся ў аэрапорт Ямусукра, аднак верныя Гбагбо салдаты абстралялі іх, і экспертам давялося рэціравацца[40].

2 сакавіка на брыфінгу ў штаб-кватэры ААН у г. Нью-Ёрк намеснік генеральнага сакратара па аперацыях па падтрыманні міру Ален Леруа прынёс прабачэнні Беларусі за інцыдэнт, паколькі высветлілася яе недатычнасць да паставак[35].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Число жертв в Кот-д’Ивуаре достигло 173
  2. а б Компания Пефтиева поставляла оружие в Кот Д'Ивуар
  3. а б в В Кот д'Ивуаре атаковано посольство Японии. А оппозиция готовится к новому штурму резиденции Гбагбо
  4. а б с. 52
  5. Themnér 2015, p. 342.
  6. Каддафи не убежал, а Европа из-за Ливии раскололась(недаступная спасылка)
  7. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 July 2012. Праверана 1 красавіка 2011.Government fatalities
  8. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 December 2010. Праверана 31 снежня 2010.
  9. Sabine Cessou, Pourquoi la guerre reprend en Côte d'Ivoire, Slate, 19 août 2012.
  10. Вооруженные атаки в Абиджане – политический кризис в Кот д’Ивуаре продолжается
  11. "Ivory Coast's Gbagbo Tops Vote Counting, Opposition's Ouattara is Second". Bloomberg. 03.11.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  12. "Current President and Former PM Leading Ivory Coast Vote". Voice of America. 02.11.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. "Избирком Кот-д'Ивуара опубликовал результаты президентских выборов". РИА Новости. 03.11.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. "Второй тур президентских выборов пройдет в Кот-д'Ивуаре 21 ноября". РИА Новости. 07.11.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  15. "Cote d'Ivoire misses poll deadline". Al Jazeera. 02.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  16. а б "Cote d'Ivoire borders ordered shut". Al Jazeera. 02.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  17. а б "Кот-д'Ивуар закрыл границы из-за возможных беспорядков". Lenta.ru. 03.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  18. "Результаты выборов в Кот-д'Ивуаре отменили". BBC Russian. 2010-12-04. Праверана 2010-12-04. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  19. Число жертв в Кот-д’Ивуаре достигло 173
  20. Оппозиционеры захватили столицу Кот-д’Ивуара
  21. Французы пошли воевать в Кот-д’Ивуар
  22. Миротворцы ООН взяли под контроль аэропорт Абиджана
  23. Безопасность: Ивуар-Франция-Консультации(недаступная спасылка)
  24. Украинские миротворцы обстреляли склад с оружием в Кот-д’Ивуаре
  25. Миротворцы с Украины обстреляли военный склад в Кот-д’Ивуаре
  26. Французы расстреляли резиденцию Гбагбо
  27. Ivory Coast: Gbagbo held after French troops move in — BBC.
  28. Советник бывшего президента Кот-д’Ивуара Бернар Удэн о ситуации в стране — Московские новости(недаступная спасылка)
  29. "Гбагбо предъявили обвинения в совершении преступлений против человечества". Росбалт. 30 ноября 2011 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  30. а б «Экс-лидер Кот-д'Ивуара отверг обвинения на суде в Гааге»
  31. Суд в Гааге оправдал бывшего президента Кот д'Ивуара. Русская служба Би-би-си (15 студзеня 2019). Праверана 16 студзеня 2019.
  32. Россия возмущается участием миротворцев и французов в боях в Кот-д'Ивуаре и требует объяснений от ООН
  33. Компания Пефтиева поставляла оружие в Кот Д'Ивуар
  34. Поставляет ли Беларусь оружие в Кот-д'Ивуар? // Аргументы и Факты в Белоруссии : газета. — №17. — 25 апреля 2012.
  35. а б ООН извинилась за информацию о самолете РБ в Кот-д'Ивуаре // Delfi : интернет-портал. — 3 марта 2011.
  36. а б в Кот-д'Ивуар опроверг информацию о поставках вертолетов из Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 13 красавіка 2022.
  37. а б Евгений Кононович. Слова на ветер. ООН официально извинилась перед Беларусью за клевету. // СБ.Беларусь сегодня : газета. — 10 марта 2011.
  38. Валер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода : радыёвяшчальная арганізацыя. — 1 сакавіка 2011.
  39. Андрей Александрович. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д'Ивуар? // TUT.BY : интернет-портал. — 2 марта 2011.
  40. «Вертолетный скандал»: причастность Беларуси не доказана Архівавана 29 студзеня 2021. // Naviny.by, 2 марта 2011

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Themnér, Anders (2015). "Former Military Networks and the Micro-Politics of Violence and Statebuilding in Liberia". Comparative Politics. New York City: Graduate Center, CUNY. 47 (1): 334–353.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]