Другая кніга, эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Другая кніга міжнароднай мовы
Dua libro de l' Lingvo Internacia
Аўтар:

Л. М. Заменгоф

Мова арыгінала:

эсперанта

Выпуск:

1888 год

Старонак:

50

Носьбіт:

кніга

Папярэдняя:

Першая кніга міжнароднай мовы (Международный языкъ)

Наступная:

Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы

Другая кніга, эсперанта (Dua Libro de l' Lingvo internacia)- другая кніга, выдадзенная для апісання міжнароднай мовы эсперанта, якая насіля ў той час назву Lingvo internacia, і першая кніга поўнасцю напісаная на эсперанта. Яна была апублікавана у Варшаве ў 1888 годзе доктарам Л. М. Заменгофам неўзабаве пасля апублікавання Першай кнігі. Другую кнігу першапачаткова планавалася выдаць у выглядзе 5-6 сшыткаў напрацягу 1888 года, з перыядычнасцю прыкладна 2 месяца. Выдаючы кнігу, заменгоф планаваў даць некаторыя матэрыялы для чытання і адказаць на пытанні аб мове, але ў 1888 годз ён заняўся разгледжаннем прапаноў па рэфармаванню мовы, і кніга была зафіксавана ў сваёй канчатковай форме толькі к канцу года, калі павінны былі выйсці запланаваныя 5-6 тамоў. Пасля выдання Другой кнігі Заменгоф вырашыў, што няма патрэбы ў другіх запланаваных сшытках і замест гэтага выдаў Дабаўленне да Другой кнігі. Адзіная змена, якую ён зрабіў у мове напрацягу 1888 года, гэта змена карэлятаў часу (ĉian-ian-kian-tian-nenian:заўсёды-некалі-калі-тады-ніколі) на их сучасную форму (ĉiam-iam-kiam-tiam-neniam). Другая кніга складаецца з прадмовы, двух падзелаў з заўвагамі да праекта эсперанта і 20 падзелаў с узорамі тэкста на эсперанта, сярод якіх зборы ўзораў сказаў на эсперанта, пераклад казкі "Цень" Андэрсэна, асобныя папулярныя прыказкі і некалькі вершаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Л.М. Заменгоф. Dua libro de l' Lingvo Internacia [1]/ - Варшава, 1888. - 50 с.