Другая кніга Царстваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ілюстрацыя да 13 раздзела другой кнігі Самуіла

Друга́я кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».

Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кнігі Танаха