Другі закон (Скарына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гравюра «Майсей перад народам» на тытульным аркушы

Другі законКниги пятыи Моисеовы, зовемыи от еврей Гельгадворимъ, по-греческии Девтерномосъ, по латине Секунда Лекс, а по рускии Вторый закон») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет у 1519 годзе.

Змест кнігі[правіць | правіць зыходнік]

На тытульным лісце кнігі над гравюрай даецца назва кнігі і друкара: «Зуполне выложены докторомъ Франъциском Скорины с Полоцька въ книги Втораго закону Моисеова». У прадмове «Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги Втораго закону Моисеова» разглядаецца сутнасць «закона пісанага» і «закона прироженого», далей аўтар спасылаецца на ўласную прадмову да 1-ай кнігі Царстваў, дзе была выкладзена кароткая гісторыя заканадаўства. Скарына дае цэлы шэраг элементаў права, пералічваючы «посполитое», «языческое», «царское», «рицерское», «местьское», «морское», «купецькое», а пасля коратка выкладае змест гэтых праваў. Так, «рицерское или военное» права тлумачыцца як «еже на войне соблюдаемо бываетъ. Яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб, делити користи, давати оброки». На думку Скарыны, усе чалавечыя законы паходзяць з закона Божага. Пасля тлумачыцца сэнс Новага і Старога запаветаў. Далей даецца тэкст 34 раздзелаў кнігі Другога Закона, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання[правіць | правіць зыходнік]

Застаўка «Русалкі»

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Фармат выдання кнігі — у чвэрць аркуша, аб'ём — 66 аркушаў, якія сабраны ў 8 сшыткаў. Набор выкананы ў 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выдання выкарыстаны ілюстрацыя, гравіраваная на дрэве, застаўка, 37 ініцыялаў, надрукаваных з 24 дошак. На тытульным лісце знаходзіцца гравюра «Майсей перад народам». Перад асноўным тэкстам застаўка з выявай русалак, паміж хвастоў якіх шчыт з зацьменнем сонца. Такая ж застаўка даецца ў яшчэ 7 пражскіх выданнях Скарыны: кнігах «Ісус Навін», «Юдзіф», «Руф», «Суддзяў», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Усяго вядома 14 экзэмпляраў кнігі Другога Закона, з іх 5 поўныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]