Другі ліст да Карынфянаў Святога Апостала Паўла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Другі ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла

File"-Saint Paul Writing His Epistles" by Valentin de Boulogne.jpg

Апостал Павел піша лісты. В. де Булонь. Пачатак 16 ст.
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Wikisource-logo.svg Другое Пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

Тэкст на Вікікрыніцах

Commons-logo.svg Другі ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла на Вікісховішчы

Другі́ ліст да Карынфя́наў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Другі́ ліст да Карынця́наў[2], Друго́е пасла́ньне да Карынфя́наў[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. У спісе кніг Новага Запавету ліст знаходзіцца пасля першым лістом Карынфянам і перад лістом Галатам.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Абставіны, якія вымусілі Паўла напісаць ліст, былі даволі драматычнымі. Першапачаткова Павел хацеў пакінуць Эфес і накіравацца ў Македонію, пасля чаго ўсю зіму правесці ў Карынфе. Але апостал змяніў свае планы, вырашыўшы наведаць Карынф двойчы — на шляху ў Македонію і на шляху з Македоніі. У Карынфе апостала чакалі вялікія непрыемнаці: нейкія людзі, якія называлі сабе апосталамі і якая ўтварылі вялікае ўражанне на вернікаў Карынфа, нанеслі Паўлу крыўдную абразу. Абраза была для Паўла яшчэ больш цяжкай таму, што царква Карынфа не заступілася за апостала. У скрусе Павел пакінуў Карынф і замест другога наведвання накіраваў туды Ціта з рашучым лістом (змест якога да нас не дайшоў), пра якое ён пазней напіша, што ён пісаў яго, абліваючыся слёзамі. Апасля гэтага Павел пайшоў у Трааду, дзе ён чакаў сустрэчы з Цітам, але, не дачакаўшыся Ціта, вярнуўся ў Македонію. У Македоніі прыйшоў і Ціт, які прынёс Паўлу радасныя весткі: ліст зрабіў уражанне на карынфянаў, яны раскаяліся, асудзілі абразчыка і малілі Паўла аб дараванні. Такія вескі не моглі не ўзрадаваць Паўла, які піша вернікам ліст, які павінен быў аднесці Ціт. Гэты ліст поўны радасці і ўдзячнасці, адначасова з лістом Ціт быў павінен скончыць збор сродкаў для Ерусалімскай царквы і аднесці іх у Ерусалім.

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарства ліста не выклікае сумневу — гэта Павел, апостал язычнікаў, яго імя згадваецца як у пачатку, так і ў сярэдзіне ліста. У першым вершы ліста суаўтарам названы таксама блізкі сябра і супрацоўнік Паўла Цімафей, аднак у далейшым апостал піша ад свайго імя.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Папірус з тэкстам 2Кар. 11:33-12:9. Каля 200 г.

Ліст больш тычыцца асабістых узаемаадносін апостала з суполкай, чым багаслоўскіх і дактрынальных пытанняў. Праз гэты твор, як ні ў якім іншым, можна ўбачыць усю ўнутраную сутнасць Паўла. У лісце апостал як радуецца, так і смуткуе, як крыўдзіцца і гневаецца, так і каецца.

Павел апавядае пра радасць, якую адчуў, калі даведаўся пра прымірэнне з карынфянамі. Таму ён тлумачыць, чаму ён быў вымушаны напісаць такі суровы ліст. Яго штурхалі на гэта не гнеў і раздражненне, а жаданне наставіць сваіх духоўных сыноў, каб яны маглі выправіць свае духоўныя памылкі. У даволе яркім тоне ён параўноўвае сабе і сваіх супрацоўнікаў з ілжэнастаўнікамі, якіх ад сапраўдных служкаў Хрыста адрозніваюць іншыя нізкія матывы. Яго супернікі толькі пераймаюць служкам Евангелля, а сапраўдная іх мэта — адарваць вернікаў ад іх духоўнага айца Паўла. Гэтай тэме апостал прысвячае некалькі раздзелаў.

Таксама апостал заклікае закончыць пачаты збор сродкаў для Ерусалімскай царквы, тым самым праявіць сапраўдную хрысціянскую любоў да сваіх братоў у Іудэі. Павел прыводзіць у прыклад суполкі Македоніі, якія нават сярод галечы праявілі шчодрасць. Аднак апостал упэўнены ў карынфянах і ўзносіць за іх удзячную малітву да Бога. Гэтая частка ліста напісана ў вельмі радасным, удзячным тоне.

Аднак з 10 раздела тон ліста супрацьлеглым чынам мяняецца. Апостал у рэзкім тоне абараняе сваё апостальства і свае паводзіны, абвінавачваючы сваіх супернікаў ў мане і крывадушшы. Павел нават вымушаны хваліцца сваім багатым прароцкім вопытам. Абарянаючы сваё служэнне, апостал пералічвае шматлікія абставіны, у якіх ён цярпеў пакуты за Радасную вестку. Нішто не гаварыла пра такія рэзкія змены ў лісце. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў час напісання ліста Павел атрымаў нейкія непрыемныя звесткі з Ахаі і не стаў знішчаць першую частку ліста, а дадаў другую, больш рэзкую і крытычную.

Час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст быў напісаны амаль адразу за першым лістом, у 56 ці 57 годзе. Месцам напісання ліста з'яўляецца Македонія, верагодна, горад Філіпы.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на 13 раздзелаў. Наконт структуры ліста існуюць пэўныя спрэчкі. Ёсць меркаванні, што апошнія раздзелы (з 10 па 13) адносяцца да нейкага іншага ліста, магчыма, да ліста, пра які Павел узгадваў шмат разоў раней. Таксама ў лісце ёсць і другія цяжкасці структуры: гэта нечаканыя пераходы думкі аўтара, раптоўныя змены тэм. Таму частка даследчыкаў лічыць, што ў ліст увайшоў не адзін ліст, а два (раздзелы 1-9 і 10-13), тры (1-7, 8-9, 10-13), чатыры (1-7, 8, 9, 10-13), ці нават пяць кароткіх лістоў (1-7, 6:14-7:1, 8, 9, 10-13), якія пасля смерці апостала маглі быць аб'яднаны ў адзін ліст. Так ці інакш, ліст можа быць падзелены на дзве часткі. У першай апостал апісвае свае ўзаемаадносіны з суполкай, радуецца ўзаемапаразуменню, просіць праявіць свойкую карынфянам шчодрасць у зборы ахвяраванняў для вернікаў Ерусаліма, якія церпяць нястачу. Другая частка (раздзелы 10-13) прысвечана абароне апостальнай годнасці Паўла, у ёй апостал на прыкладзе свайго жыцця, духоўнай працы і нябесных адкравенняў паказвае свае па-сапраўднаму бацькоўскія намеры наконт Карынфскай суполкі, жадаючы толькі аднаго — каб вернікі засталіся з Хрыстом.

Сціслы план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне і малітва (1:1-11)
  • Узаемаднасіны Паўла і Карынфскай суполкі (1:12-7:16)
  • Збор ахвяраванняў для Ерусалімскай суполкі (8:1-9:15)
  • Абарона Паўлам апостальскай годнасці (10:1-13:10)
  • Завяршэнне ліста (13:11-13)

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жан Кальвин. Толкование на Второе Послание апостола Павла к Коринфянам. - Мн., 2008. - 224 с. ISBN 978-985-454-397-0
  • Пол Барнетт. Второе послание к Коринфянам. - СПб.: Мирт, 2002. - 202 с. ISBN 5088869013800
  • Феофан Затворник. Толкование Послания апостола Павла к Коринфянам Второго. - М.: «Правило веры», 2006. - 580 с. ISBN 5-94759-044-1
  • Джон Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с.