Другі паказальны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Другі паказальны тэатр, Другі Чырвонаармейскі паказальны тэатр пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту. Існаваў з восені 1920 да ліпеня 1921 гг. Сфарміраваны ў Бабруйску з акцёраў Петраградскага народнага дома, рускіх труп і удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Меў філіялы у авіяатрадзе «Ілья Мурамец». Начальнікі тэатра С. Бахрах, В. Няволін, рэжысёр А. Пакрасаў-Гяцэвіч. Меў важнае значэнне для аб’яднання творчых работнікаў, узаемаабагачэння беларускіх і рускіх тэатральных культур. У рэпертуары пераважалі руская класічная драматургія, агітацыйныя п’есы і канцэрты. У трупе тэатра было каля 80 чалавек, у тым ліку акцёры Б. Быхоўскі, М. Дняпроў, К. Замешына, В. Зярноў, К. Кулакоў, Няволін, У. Фарасаў. Вясной 1921 тэатр быў рэарганізаваны і перададзены палітупраўленню Заходняга фронту, узначальваў яго Дняпроў. Неўзабаве расфарміраваны.