Другі імпічмент Дональда Трампа (2021)
У выніку захопу Капітолія ЗША 6 студзеня 2021 прыхільнікамі прэзідэнта Дональда Трампа шматлікія дзяржаўныя дзеячы краіны абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту і заклікалі да яго адстаўцы. Члены Кангрэса ЗША з дэмакратычнай і рэспубліканскай партый, уключаючы спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, лідара меншасці ў Сенаце Чака Шумера і звязаныя з імі службовыя асобы[1], заклікалі да неадкладнага пазбаўлення Трампа яго паўнамоцтваў і абавязкаў па кіраванні дзяржавай, альбо шляхам прымянення 4-й секцыі дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША, альбо шляхам імпічменту і наступнага асуджэння.
Да вечара 7 студзеня, больш за 200 членаў Сената і Палаты прадстаўнікоў заклікалі да адхілення Трампа ад пасады любым з магчымых спосабаў[2]. Спікер Пэлосі заявіла, што ў выпадку, калі кабінет Дональда Трампа не пазбавіць яго паўнамоцтваў праз дваццаць пятую папраўку за падбухторванне да «ўзброенага паўстання супраць Амерыкі», Палата прадстаўнікоў пачне працэс другога імпічменту[3]. Дэмакратычная партыя ЗША планавала апублікаваць рэзалюцыю па імпічменту 11 студзеня 2021 года[4]. Паводле звестак СМІ, прынамсі да вечара 9 студзеня віцэ-прэзідэнт Пенс не выключаў выкарыстання ім дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі і сур’ёзна разглядаў такую магчымасць[5].
13 студзеня Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента Дональда Трампа[6]. Меркавалася правесці галасаванне 19-га чысла, аднак апазіцыя Трампа ўсё ж аддала перавагу дачакацца інаўгурацыі Байдэна, якая прайшла 20 студзеня.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы імпічмент
[правіць | правіць зыходнік]Расследаванне па справе аб імпічменце супраць Дональда Трампа было ўзбуджана 24 верасня 2019 года, калі Нэнсі Пэлосі, спікер Палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, у тэлевізійным выступе абвясціла аб пачатку афіцыйнага расследавання імпічменту Дональда Трампа, 45-га Прэзідэнта ЗША[7][8][9]. Расследаванне было абвешчана пасля ананімнага паведамлення, у якім сцвярджалася, што амерыканскі лідар прасіў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага расследаваць украінскія дзелавыя стасункі з Хантэрам Байдэнам, сынам былога віцэ-прэзідэнта і кандыдата ў прэзідэнты 2020 года Джо Байдэна падчас тэлефоннага званка ў ліпені 2019 года[10]. Адміністрацыя Трампа выпусціла адрэдактаваную стэнаграму гэтага тэлефоннага званка, якая пацвердзіла, што кіраўнік дзяржавы папрасіў афіцыйны Кіеў «разабрацца» ў спрэчцы з Байдэнам[11]. Падчас расследавання Байдэн быў вядучым кандыдатам на першасным галасаванні Дэмакратычнай партыі, згодна з агрэгатар апытанняў, што рабіла яго самым верагодным праціўнікам на ўсеагульных выбараў 2020 года для Трампа[12][13]. У інтэрв’ю асабісты адвакат Трампа Рудзі Джуліяні абараніў палітыка, назваўшы запыт «цалкам дарэчным», а таксама ўказаў, што ён сам, магчыма, звярнуўся б з аналагічнай просьбай да ўкраінскіх чыноўнікаў[14].
У ліпені 2019 года Трамп прыпыніў ваенную дапамогу Украіне, але аднавіў яе ў верасні таго ж года. Лідары дэмакратаў, у тым ліку сенатары Роберт Менендэс і Крыс Мэрфі, выказалі здагадку, што гэтая затрымка магла быць накіравана на тое, каб прама або ўскосна аказаць ціск на ўкраінскi ўрад з мэтай расследавання справы Хантэра Байдэна[15]. Трамп адмаўляў, што гэтая затрымка была звязана з адмовай украінскага ўрада ў расследаванні спрэчкі з Хантэрам Байдэнам, і ў той жа час казаў, што адмова ад дапамогі па гэтай прычыне была бы этычна прымальнай, калі б ён гэта зрабіў[16].
31 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла рэзалюцыю, якая санкцыянавала афіцыйны пачатак працэдуры імпічменту прэзідэнта Трампа. 18 снежня Палата прадстаўнікоў правяла фінальныя дэбаты па імпічменту[17], паставіўшы на галасаванне два пункта абвінавачванняў — «злоўжыванне ўладай» і «стварэнне перашкодаў расследаванню Кангрэса». У пачатку быў зацверджаны першы пункт[18] (230 галасоў за, 197 — супраць)[19], такім чынам кіраўніку дзяржавы быў абвешчаны імпічмент[20]. Дональд Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якому быў абвешчаны імпічмент Палатай прадстаўнікоў кангрэса. Пасля гэтага кангрэсмены зацвердзілі другі пункт абвінавачванняў (299 галасоў за, 198 — супраць)[21][22].
Аднак 6 лютага 2020 года працэс імпічмэнту завяршыўся: Трамп быў апраўданы па ўсіх абвінавачваннях падчас галасавання ў Кангрэсе ЗША.
Прэзідэнцкія выбары
[правіць | правіць зыходнік]3 лістапада 2020 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы ўзялі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя[23]. Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч падліку галасоў лідарам стаў Джо Байдэн[24]. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканыя інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў Твітэры[25] і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоў[26]. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пераліку галасоў[27].
Штурм Капітолія
[правіць | правіць зыходнік]5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адкінуць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне да віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу Джо Байдэна[28][29]. У гэты час Кангрэс засядаў, праводзячы падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы пасля таго, як Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць падліку галасоў Калегіі выбаршчыкаў у Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, каб увайсці ў будынак Капітолія ЗША, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу[30][31]. Мітынгуючых выгналі з будынка. Мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзэр абвясціў каменданцкі час у амерыканскай сталіцы[32].
7 студзеня многія палітыкі, у тым ліку рэспубліканцы, выступілі з жорсткай крытыкай Дональда Трампа. Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў падзеі, якія адбыліся ў Вашыгтоне, мяцяжом[33]. У той жа дзень буйныя сацсеткі Twitter, Instagram і Facebook часова заблакавалі акаўнты дзеючага прэзідэнта Трампа[34].
Сам Трамп у відэазвароце асудзіў гвалт падчас пратэстаў яго прыхільнікаў на Капітоліі і штурм будынка Кангрэса. У звароце ён паабяцаў, што тыя, хто парушыў закон падчас мітынгу, «заплацяць» за гэта. Ён таксама заявіў, што пратэстоўцы, якія ўжылі гвалт, «не з’яўляюцца прадстаўнікамі ЗША». Са слоў Трампа, краіна прайшла праз цяжкія выбары, таму эмоцыі кіпяць — але цяпер «азарт павінен улегчыся, а спакой — аднавіцца». Ён запэўніў, што факусуецца на спакойнай перадачы ўлады абранаму прэзідэнту Джо Байдэну[35].
Імпічмент
[правіць | правіць зыходнік]Ужыванне 25-й папраўкі
[правіць | правіць зыходнік]Дваццаць пятая папраўка да Канстытуцыі вызначае парадак ажыццяўлення паўнамоцтваў прэзідэнта ў выпадку, калі прэзідэнт вымушаны датэрмінова спыніць нясенне сваіх абавязкаў. Нягледзячы на тое, што ў большасці выпадкаў папраўка выкарыстоўвалася для адхілення ад пасады асоб, няздольных выконваць свае абавязкі па стане здароўя, секцыя 4 папраўкі прадугледжвае магчымасць віцэ-прэзідэнта пры падтрымцы большасці членаў кабінета абвясціць прэзідэнта няздольным выконваць сваю ролю па кіраванні дзяржавай. У такім выпадку віцэ-прэзідэнт павінен прыняць на сябе абавязкі адхіленага прэзідэнта.
Сярод членаў кабінета магчымасць задзейнічання 25-й папраўкі разглядалі дзяржаўны сакратар Майк Пампеа[36], міністр фінансаў Стывен Мнучын[36] і былы міністр адукацыі Бетсі Дэвас[37].
Перспектыва
[правіць | правіць зыходнік]Калі б любое з дзеянняў апазіцыі Трампа было выканана да 20 студзеня 2021 года, то яно прывяло б да наступнага:
- Калі б прэзідэнт Трамп сышоў у адстаўку, віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс стаў бы 46-м прэзідэнтам ЗША; у такім выпадку ён стаў бы прэзідэнтам толькі на некалькі дзён, пасля чаго быў бы зменены на пасадзе абраным на выбарах 2020 года 47-м прэзідэнтам Джо Байдэнам. Такім чынам, Майк Пенс пабіў бы рэкорд праўлення Уільяма Генры Гарысана, які памёр на 31-м дні свайго прэзідэнцкага тэрміну; гэта таксама стала б другім сыходам у адстаўку прэзідэнта ЗША ў гісторыі; першай была адстаўка прэзідэнта Рычарда Ніксана з-за яго ролі ў Уотэргейцкім скандале.
- Калі б дзяржаўныя дзеячы скарысталіся паўнамоцтвамі, названымі ў дваццаць пятай папраўцы да Канстытуцыі ЗША, Майк Пенс прыняў бы на сябе «паўнамоцтвы і абавязкі» кіраўніка дзяржавы, у той час як Дональд Трамп застаўся б дзеючым прэзідэнтам, пазбаўленым юрыдычнай улады; гэта стала б гістарычным прэцэдэнтам выкарыстання 4-й секцыі дваццаць пятай папраўкі[38][39]. У такім выпадку Байдэн усё роўна стаў бы 46-м прэзідэнтам ЗША 20 студзеня 2021 года.
- Калі б імпічмент і наступнае асуджэнне Трампа былі абвешчаны да заканчэння яго тэрміну, Майк Пенс стаў бы 46-м прэзідэнтам ЗША, і Дональд Трамп стаў бы першым прэзідэнтам у гісторыі краіны, асуджаным у выніку імпічменту; гэта таксама зрабіла б яго першым прэзідэнтам, імпічмент якому быў абвешчаны двойчы[40].
Рэзалюцыя Ільхана Амара
[правіць | правіць зыходнік]Рэзалюцыя аб імпічменце, чарнавая версія якой была напісана прадстаўніком Ільхана Амарам 7 студзеня 2021, была дапоўнена і падтрымана прадстаўнікамі Дэвідам Чычыліне, Тэдам Лю, Элам Грынам, Рашыдай Тлаіб, Александрыяй Акасіа-Картэс, Коры Буш і больш чым шасьцюдзесяцьцю іншымі[41][42][43].
Артыкул 1 закранае тэлефонны званок, які адбыўся 2 студзеня 2021 года, у якім прэзідэнт Трамп «настойліва просіць сакратара Джорджыі перагледзець фінальныя і завераныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у гэтым штаце». Артыкул 4 закранае паводзіны амерыканскага лідара 6 студзеня 2021 года, калі ён заклікаў сваіх паслядоўнікаў наведаць Вашынгтон «з мэтай падбухторвання да гвалту і перашкодаў выкананню Кангрэсам сваіх абавязкаў па сертыфікацыі вынікаў выбараў».
Апазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Лідар большасці ў Сенаце Мітч Маконел заявіў, што так як сесіі Сената аж да 19 студзеня будуць праходзіць у фармаце Pro forma (гэта значыць сесіі, на працягу якіх не мяркуецца вядзенне якой-небудзь афіцыйнай дзейнасці; такія сесіі патрэбны, каб не парушыць канстытуцыйныя забароны на больш чым трохдзённыя перапынкі ў сесіях любой з палат), любыя палітычныя рашэнні могуць быць прыняты толькі пры аднагалоснай падтрымцы Сената. Згодна з правіламі Сената датычна імпічменту, слуханні па справе аб імпічменце павінны пачацца на наступны дзень пасля прадастаўлення сенатарам абвінавачванняў супраць дзеючага прэзідэнта. Такім чынам, імпічмент Трампа не можа адбыцца да інаўгурацыі Байдэна[44].
8 студзеня сенатар ад штата Паўднёвая Караліна Ліндсі Грэм апублікаваў твіт, у якім заявіў, што другі імпічмент «прынясе больш шкоды, чым карысці»[44].
Прадстаўнік пятага кангрэсіянальнай акругі Арэгона ад Дэмакратычнай партыі Курт Шрэйдэр стаў першым дэмакратам у Палаце прадстаўнікоў, выказаным супраць імпічменту, параўнаўшы яго з «лінчаваннем» і заявіўшы, што «не прытрымліваючыся належнай прававой працэдуры, мы [дэмакраты] становімся нічым не лепш за рэспубліканцаў»[45]. Ён таксама лічыў, што імпічмент яшчэ мацней падзяліў бы народ краіны. Пасля ён папрасіў прабачэння за гэтыя выказванні і заявіў, што прагаласаваў бы за імпічмент[46][47].
Былы прафесар юрыдычнага факультэта Гарвардскага ўніверсітэта Алан Дэршавіц, які прадстаўляў Дональда Трампа на слуханнях па справе аб імпічменце ў 2019—2020 гадах, не падтрымліваў другі імпічмент. Ён заявіў, што прэзідэнт «не здзейсніў правапарушэнне, якое цягне за сабой імпічмент» і што ён «палічыў бы гонарам яшчэ раз выступіць у абарону Канстытуцыі ад спробаў выкарыстоўваць яе як палітычную зброю»[48].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Capitol riot: Democrats seek Trump's removal from office". BBC News. January 7, 2021. Праверана January 7, 2021.
- ↑ BenjySarlin. Now over 200+ House and Senate members calling for Trump's removal via 25A or impeachment per our ongoing tally by @bkamisar @Ed_Demaria @mel_holzberg. . Твітэр (7 студзеня 2021).
- ↑ Conradis, Brandon. Pelosi vows to impeach Trump again — if Pence doesn't remove him first . TheHill (7 студзеня 2021).
- ↑ Fox, Lauren, Manu Raju, Jeremy Herb and Daniella Diaz. Democratic momentum builds for potential fast-track impeachment next week . CNN (8 студзеня 2021). Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ "US Capitol riots: Mike Pence still considering invoking 25th Amendment to oust Trump". Праверана 10 January 2021.
- ↑ Дональд Трамп стал первым президентом в истории США, которому дважды вынесли импичмент (руск.). Эхо Москвы. Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Bade, Rachael (September 24, 2019). "Pelosi announces impeachment inquiry, says Trump's courting of foreign political help is a 'betrayal of national security'". The Washington Post [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала September 24, 2019. Праверана September 24, 2019.
- ↑ Fandos, Nicholas (September 24, 2019). "Nancy Pelosi Announces Formal Impeachment Inquiry of Trump". The New York Times [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала September 24, 2019. Праверана September 24, 2019.
- ↑ Przybyla. Nancy Pelosi announces formal impeachment inquiry of Trump (англ.). NBC News (24 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы September 24, 2019. Праверана September 24, 2019.
- ↑ Barnes, Julian E. (September 20, 2019). "Trump Pressed Ukraine's Leader on Inquiry Into Biden's Son". The New York Times [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала September 23, 2019. Праверана September 25, 2019.
- ↑ Times. Full Document: Trump's Call With the Ukrainian President . The New York Times (25 верасня 2019).
- ↑ RealClearPolitics - Election 2020 - 2020 Democratic Presidential Nomination . www.realclearpolitics.com.
- ↑ Lee. Which Democrats Are Leading the 2020 Presidential Race? . The New York Times (14 чэрвеня 2019).
- ↑ Itkowitz. Giuliani admits to asking Ukraine about Joe Biden after denying it 30 seconds earlier (англ.). Washington Post.
- ↑ Demirjian. Trump ordered hold on military aid days before calling Ukrainian president, officials say . The Washington Post (23 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы September 25, 2019. Праверана September 25, 2019.
- ↑ Haberman, Maggie (2019-09-23). "Trump Said to Have Frozen Aid to Ukraine Before Call With Its Leader". The New York Times [амерыканская англійская]. Праверана 2019-09-25.
- ↑ В Палате представителей Конгресса США проходят дебаты по импичменту . ТАСС. Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Палата представителей утвердила обвинение Трампа в препятствиях расследованию Конгресса . ТАСС. Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Палата представителей США утвердила первую статью обвинения против Трампа . ТАСС. Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Siobhan Hughes and Natalie Andrews. House Votes to Impeach Trump (англ.) . WSJ. Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Emily Stewart. President Donald Trump has officially been impeached (англ.). Vox (18 снежня 2019). Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Палата представителей США утвердила обе статьи обвинения против Трампа в рамках импичмента . ТАСС. Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ Presidents, Vice Presidents, and First Ladies of the United States | USAGov (англ.). www.usa.gov. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Байден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020
- ↑ Лишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США Архівавана 23 лістапада 2020. // Страна.ua, 5 ноября 2020
- ↑ Трамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020
- ↑ Трамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020
- ↑ Peñaloza. Trump Supporters Clash With Capitol Police At Protest (англ.). National Public Radio (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
- ↑ Amenabar. Live updates: Hundreds storm Capitol barricades; two nearby buildings briefly evacuated; Trump falsely tells thousands he won (англ.). The Washington Post (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
- ↑ McEvoy. DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building (англ.). Forbes (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
- ↑ Lang. U.S. Capitol on Lockdown, Pro-Trump Protestors Breach Police Lines (англ.) . Variety (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
- ↑ DC Mayor Issues 6 p.m. Curfew Following Protests Wednesday (англ.)(недаступная спасылка). CBS Baltimore (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана January 6, 2021.
- ↑ news.tut.by Архівавана 9 студзеня 2021.
- ↑ "Trump blocked by Twitter and Facebook". BBC News. 2021-01-07. Праверана 2021-01-07.
- ↑ nn.by
- ↑ а б Tausche, Kayla. Pompeo, Mnuchin among Cabinet secretaries who discussed 25th Amendment with staff, sources say (англ.). CNBC (8 студзеня 2021). Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ DeVos Resigned After She Believed 25th Amendment Taken Off Table - WSJ.com (англ.). WSJ. Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Bomboy, Scott. Can the Cabinet “remove” a President using the 25th amendment? - National Constitution Center (англ.). National Constitution Center – constitutioncenter.org (12 кастрычніка 2017). Праверана 8 January 2021.
- ↑ Moneymaker, Anna. Calls to replace Trump via the 25th Amendment are growing. Here’s why it’s never happened before. (англ.). History & Culture (7 студзеня 2021). Праверана 8 студзеня 2021.
- ↑ Впервые в истории США: Трампу вынесли второй импичмент (руск.). РИА Новости (14 студзеня 2021). Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Rep. Omar Unveils Privileged Impeachment Resolution Against President Donald J. Trump (англ.). Representative Ilhan Omar (7 студзеня 2021). Праверана 8 студзеня 2021.
- ↑ KWWL. Articles of Impeachment officially drafted against President Trump (англ.) . KWWL (7 студзеня 2021). Праверана 8 студзеня 2021.
- ↑ Omar, Ilhan. Resolution: Impeaching Donald John Trump, President of the United States, for high crimes and misdemeanors. . omar.house.gov (7 студзеня 2021). Праверана 8 January 2021.
- ↑ а б Conley-Kendzior, Lisa. McConnell circulates procedures for second Senate impeachment trial of Trump (англ.). TheHill (8 студзеня 2021). Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Flanigan, Kaitlin (January 8, 2021). "Schrader: Possible Trump impeachment 'lynching,' apologizes". KOIN News. Архівавана з арыгінала 9 студзеня 2021. Праверана 9 January 2021.
- ↑ Rep. Kurt Schrader apologizes after likening possible impeachment of Donald Trump to ‘lynching’ .
- ↑ RepSchrader. This President is a clear and present danger to our country. While I have pushed other remedies for his criminal conduct, impeachment is the tool before us and warranted for his seditious acts. I will be voting yes on impeachment when brought to the House floor. (1/4) . Твітэр (9 студзеня 2021).
- ↑ Chalfant, Morgan (January 8, 2021). "Dershowitz says he'd defend Trump again in impeachment trial". The Hill. Праверана 9 January 2021.