Дружба народов
| «Дружба народов» | |
|---|---|
| Тып | часопіс |
| Краіна |
|
| Рэдактар | Sergey Nadeev[d] |
| Галоўны рэдактар | С. А. Надзееў |
| Заснавана | 1939 |
| Тэматыка | літаратурны часопіс |
| Мова | руская |
| Перыядычнасць | 1 раз у месяц |
| Аб’ём | 256 палос |
| Галоўны офіс | 117218, Масква, вул. Кржыжаноўскага, 13, стар. 2 |
| Тыраж | 1200 (2017)[1] |
| ISSN | 0012-6756 |
| Вэб-сайт | дружбанародов.com |
«Дружба народов» (бел.: Дружба народаў) — савецкі, а пазней расійскі літаратурна-мастацкі часопіс, заснаваны ў сакавіку 1939 года. У савецкі час з’яўляўся органам Саюза пісьменнікаў СССР, з 1991 года — прыватнае выданне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Часопіс быў заснаваны ў 1939 годзе як альманах для папулярызацыі твораў пісьменнікаў саюзных рэспублік у перакладзе на рускую мову. Спачатку выдаваўся нерэгулярна (з перапынкам з чэрвеня 1941 па кастрычнік 1943 года). З 1949 года выходзіў кожныя два месяцы, а з 1955 года стаў штомесячнікам і атрымаў статус часопіса[2].
У паслясавецкі перыяд захаваўся ўхіл на публікацыю твораў прадстаўнікоў народаў былога СССР.
У 2000-я гады фінансавае становішча часопіса пагоршылася. У 2012 годзе рэдакцыя страціла сваё памяшканне з-за заканчэння арэнды і была вымушана пераехаць у будынак фонду «Рускі свет»[3][4].
З 2013 года часопіс мае ўласны сайт і ўдзельнічае ў праекце «Журнальная зала»[5].
У пачатку 2026 года галоўны рэдактар Сяргей Надзееў паведамляў, што іюльскі нумар стане для часопіса апошнім.[6]
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Аляксандравіч Ржанаў (з сакавіка 1939, адк. рэдактар)
- Пётр Андрэевіч Паўленка (з 1939)
- Віктар Віктаравіч Гольцаў (1949—1955)
- Барыс Андрэевіч Лаўранёў (з студзеня 1956)
- Аляксей Аляксандравіч Суркоў (1958—1960)
- Васіль Аляксандравіч Смірноў (1960—1965)
- Сяргей Аляксеевіч Баруздзін (1966—1991)
- Аляксандр Аляксеевіч Рудэнка-Дзясняк (1991—1992)
- Вячаслаў Аляксеевіч П'ецух (1993—1995)
- Аляксандр Луарсабавіч Эбанаідзэ (1995—2016)
- Сяргей Аляксандравіч Надзееў (з 2017)
Кніжны дадатак
[правіць | правіць зыходнік]У савецкі час выпускаліся кніжныя дадаткі да часопіса, у тым ліку серыі «Бібліятэка класікаў літаратур народаў СССР», «Бібліятэка гістарычных раманаў народаў СССР», «Пяцьдзясят гадоў савецкага рамана» і «Бібліятэка савецкай прозы».
Аўтары
[правіць | правіць зыходнік]У розныя гады ў часопісе друкаваліся такія аўтары, як Віктар Астаф’еў, Васіль Быкаў, Расул Гамзатаў, Леў Гумілёў, Мікалай Забалоцкі, Сяргей Залыгін, Фазіль Іскандэр, Віліс Лацыс, Булат Акуджава, Анатоль Рыбакоў, Юльян Сямёнаў, Аляксандр Твардоўскі, Карней Чукоўскі, Васіль Шукшын і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дружба народов №6 2017 (руск.). Rucont.ru. Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ "Дружба народов". Первые полвека (1939 - 1989) (руск.). дружбанародов.com (11 мая 2025). Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ Редакция журнала «Дружбы народов» остается без помещения (руск.). Россия К (3 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2015. Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ Дардыкина Н.. Писатель Александр Эбаноидзе: «Забота одна — как бы не загнуться в Год литературы» (руск.). Московский комсомолец (29 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ «Дружба народов» — официальный сайт (руск.). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Интервью - Печальные рифмы времени (руск.). РЕВИЗОР.РУ. Праверана 19 ліпеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт часопіса «Дружба народов» (руск.).
- Старонка часопіса ў «Журнальнай зале» (руск.)(недаступная спасылка). Журнальная зала. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2025. Праверана 5 студзеня 2026.