Перайсці да зместу

Дружба (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дружба
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Cкорбічы
Насельніцтва
  • 148 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225031
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846026
Дружба на карце Беларусі ±
Дружба (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Дружба (Брэсцкі раён)
Дружба (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дружба (Брэсцкі раён)

Дру́жба[1] (трансліт.: Družba, руск.: Дружба[1]; да 30 ліпеня 1964 года Cко́рбічы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Брэста.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы). Ёсць магазін.

Выяўленыя археолагамі два селішчы паблізу вёскі сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў глыбокай старажытнасці.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XV стагоддзя пад назвай Скорбічы ў Берасцейскай воласці Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1449 годам пазначана ў даравальных запісах вялікіх князёў літоўскіх.

У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад казённага маёнтка Цюхінічы. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады, працаваў хлебазапасны магазін. У 1897 годзе працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 5 двароў, загубілі 16 жыхароў; 21 вясковец загінуў на фронце.

Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2].

30 ліпеня 1964 года Скорбічы перайменаваны ў Дружбу[3].

  • 246 жыхароў (1860)
  • 246 рэвізскіх душ (1870)
  • 61 двор, 484 жыхары (1897)
  • 484 жыхары (1905)
  • 26 двароў, 170 жыхароў (1921)
  • 89 двароў, 278 жыхароў (1940)
  • 340 жыхароў (1959)
  • 269 жыхароў (1970)
  • 68 гаспадарак, 211 жыхароў (1997)
  • 58 гаспадарак, 137 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.