Перайсці да зместу

Дружба (Цярнопальская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Дружба
укр.: Дружба
49°21′39″ пн. ш. 25°38′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Цярнопальская вобласць
Раён Церабаўлянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1896
Першая згадка 1896
Ранейшыя назвы Зэлэна
ПГТ з 1986
Плошча 2 км²
Вышыня цэнтра 353 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1900 чалавек (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3551
Паштовы індэкс 48130
Аўтамабільны код BO і НО / 20
КААТУУ 6125055300
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Дружба (Украіна)
Дружба
Дружба

Дружба[1] (укр.: Дружба) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на аўтадарозе Цярнопаль — Чарнаўцы. Да 1963 г. паселішча мела назву Зялёная ці Зэлэна[1] (укр.: Зелена).

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Развіваць населены пункт пачалі як паселішча чыгуначнікаў з 1896 г., калі быў адкрыты чыгуначны рух на лініі Цярнопаль — Капычынці. Паблізу мястэчка ў выніку археалагічных раскопак выяўленыя помнікі ранняга жалезнага веку.

Сёння тут функцыянуюць прадпрыемствы АТ «Галнафтахім», ТАА «Эталон-лес», камбінат хлебапрадуктаў, СП «Кераміка», кансервавы і дрэваапрацоўчы заводы, цэх перапрацоўкі драўніны, пункт цукровага завода. У мястэчку дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа I—III ступеняў, дом культуры, бібліятэка. Ёсць грэка-каталіцкі і праваслаўны храмы.

Паблізу мястэчка, побач з чыгункай на тэрыторыі вучэбна-аздараўленчага комплексу «Чырвоная каліна» знаходзіцца аднайменны батанічны сад.