Друйка (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Друйка
Морфаметрыя
Даўжыня 2,8 км
Шырыня 0,31 км
Плошча 0,52 км²
Даўжыня берагавой лініі 6 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Друйка (Беларусь)
Друйка
Друйка
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера Друйка, Браслаўскае вадасховішча — вадасховішча ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, паміж вёсак Веркаўшчына і Чэрнева. Уваходзіць у склад Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Вадасховішча з'явілась ў 1954 годзе пасля будаўніцтва плаціны Браслаўскай ГЭС.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вадаём знаходзіцца ў басейне ракі Друйка, якая працякае праз возера. Другое па велічыні возера сярод вадаёмаў Браслаўскай групы. Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня — 2,8 км, шырыня складае каля 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі — каля 6 км. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай.

Берагі возера — пясчаныя, пераважна нізкія, парослыя хмызнякам і лугавой расліннасцю. Возера мае пясчанае і працяглае мелкаводдзе, на большых глыбінях дно высланае глеем.

З іхтыяфаўны ў возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, карасі, ліні, плоткі, краснапёркі, акуні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]