Друйскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Друйскі замак — колішні замак, які існаваў у XIV—XVIII стст. у пасёлку Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчаўся ў сутоках рэк Друйка і Заходняя Дзвіна. Па некаторых звестках спачатку замак князёў Масальскіх знаходзіўся на левым беразе Друйкі, на тэрыторыі т.зв. «Старога места», а пасля 1515 г. перанесены на правы бераг. 3 тактычнага пункту гледжання размяшчэнне замка было не вельмі ўдалым. Ен не мог заняць нізкі і малы выступ каля ўпадзення Друйкі ў Заходнюю Дзвіну, таму што апошні вясной пастаянна затапляўся. 3 усходу над выступам узвышалася гара, якая пры заняцці яе праціўнікам магла быць выкарыстана для ўстаноўкі артылерыі і абстрэлу замка. Пасля 1515 г. было вырашана збудаваць замак на гэтым узвышэнні, але і тут для ўмацавання не лепшае месца, бо амаль з усіх бакоў былі доўгія і пакатыя схілы, зручныя для атак непрыяцеля, а Заходняя Дзвіна і Друйка знаходзіліся на значнай адлегласці ад замка. Тым не менш «Полацкая рэвізія» 1552 г. зафіксавала Друйскі «замок спольный» князёў Масальскіх на левым беразе Заходняй Дзвіны. «Замок оборонный» абкружыла мястэчка. Пра структуру замкавых умацаванняў у дакуменце не паведамляецца.

Ваенная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Роля Друйскага замка ў Лівонскай вайне 1558—1583 не высветлена, хоць тут у 1561 г. і размяшчаўся конны атрад. Перамірны «ліст» за 1594 паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай называе Друйскі замак ужо сярод замкаў Падзвіння. У гістарычных крыніцах за 1594 сустракаецца ўпамінанне аб «опалом замку Друйском», што сведчыць пра стан умацаванняў таго часу. У ходзе ваенных падзей XVII—XVIII ст. замак зведаў шматлікія аблогі і штурмы, неаднаразова разбураўся і спальваўся. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 быў адноўлены на левым беразе Заходняй Дзвіны, але магутнасцю не вылучаўся. У XVIII ст. паступова прыйшоў у заняпад.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У наш час сляды сярэдневяковых умацаванняў замка схаваны пад шчыльнай гарадской забудовай. Археалагічныя даследаванні Друйскага замка праводзілі ў 1972 г. М. Ткачоў, у 19861988 гадах — В. Зайцава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]