Пішучая машынка

Пішу́чая машы́нка, таксама друкава́льная машы́нка — механічная або электрамеханічная прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў шляхам паслядоўнага нанясення на паперу адбіткаў літар, лічбаў і іншых знакаў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што першая камерцыйна паспяховая пішучая машынка была сканструявана К. Шолсам у ЗША ў 1867 годзе. У Расіі арыгінальную мадэль прапанаваў М. І. Алісаў у 1870 годзе[1].
Віды і прынцып дзеяння
[правіць | правіць зыходнік]Паводле прызначэння падзяляюцца на:
- канцылярскія (стандартныя);
- спецыяльныя — для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і іншыя[1].
Паводле прывада бываюць з ручным і электрычным прывадам. Друкаванне адбываецца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, кожная з якіх звычайна мае па два друкарскія знакі (вялікая і малая літары) на адным рычагу. Электрычныя пішучыя машынкі выкарыстоўваліся таксама для ўводу і вываду алфавітна-лічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл. Друкавальная прылада)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя 2001, с. 395.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пішучая машынка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 395. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пішучая машынка