Друцк (герб)
Выгляд
Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друцкіх і яго шматлікіх галін — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.
Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)[1].
-
Пячатка Івана Друцкага. 1431
-
Пячатка Васіля Друцкага. 1431
-
Пячатка Васіля Краснага Друцкага. XV ст.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі сярэбраны меч, па баках ад ляза папарна гарызантальна размешчаны чатыры залатыя паўмесяцы ражкамі насустрач[2]. Герб размешчаны на фоне геральдычнай княжацкай мантыі, падбітай гарнастаем і ўвенчанай княжацкай каронай.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.
Зноскі
- ↑ Князі Гальшанскія і Друцкія(недаступная спасылка)
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друцк (герб)