Дрывяты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дрывяты
Dryviaty - 1.jpg
Каардынаты: 55°36′58″ пн. ш. 27°01′45″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 129 м
Даўжыня 9,86 км
Шырыня 4,50 км
Плошча 36,14 км²
Аб'ём 0,22352 км³
Даўжыня берагавой лініі 37,6 км
Найбольшая глыбіня 12,0 м
Салёнасць 0,2—0,24 ‰
Празрыстасць 2,4 м
Плошча вадазбору 423 км²
Выцякаюць Рака Друйка
Дрывяты (Беларусь)
Дрывяты
Дрывяты
Дрывяты (Віцебская вобласць)
Дрывяты
Дрывяты
Лагатып Вікісховішча Дрывяты на Вікісховішчы

Дрывя́ты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Друйкі (выцякае з возера), каля паўднёвай ускраіны Браслава. Буйнейшае ў Браслаўскай групе азёр і пятае па велічыні на тэрыторыі Беларусі[1].

Плошча паверхні 36,1 км². Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 9,86 км. Найбольшая шырыня 4,5 км. Даўжыня берагавой лініі 37,6 км. Аб'ём вады 223,5 млн м³. Плошча вадазбору 459 км². Схілы катлавіны пераважна пад лесам, асіметрычныя: на поўначы вышынёй 30—37 м, месцамі разараныя, на поўдні да 5 м, забалочаныя. На поўдні і паўднёвым-усходзе 3 вялікія залівы. Мелкаводная зона шырокая (150—300 м) і спадзістая, глыбакаводная ўзгорыстая: упадзіны глыбінёй 10—12 м чаргуюцца з падняццямі. 6 астравоў агульнай плошчай 0,92 км². Дно да глыбіні 3,5—5 м выслана пяскамі, ніжэй — іламі і сапрапелямі (агульная магутнасць адкладаў да 11 м). Сярэднемесячная тэмпература вады да глыбіні 7 м у чэрвені 17,2 °C, ліпені — 18,8 °C, жніўні — 17,8 °C. У зімовы перыяд паверхневыя тэмпературы складаюць 0,1—0,2 °C, прыдонныя — 3—3,8 °C. Возера замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка, часам да сярэдзіны красавіка — пачатку мая. Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў ад 35 да 200 м. Растуць рэдкія для флоры Беларусі віды: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая.

У возеры водзяцца каля 20 відаў рыб: лешч, судак, акунь, плотка, лінь, рапушка, мянтуз, верхаводка, карась, язь, шчупак і інш.; ёсць вугор. Адзначана гнездаванне ахоўнай птушкі — лебедзя-шыпуна. У возера ўпадаюць рэкі Усвіца (злучае з воз. Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Дружнянка, Рака (злучае з возерам Рака), 6 ручаёў.

Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў, на паўночным беразе турбаза «Браслаўскія азёры».

Уплыў меліярацыі[правіць | правіць зыходнік]

На ўзровень возера значны ўплыў аказалі меліярацыйныя работы (паглыбленне рэчышча і будаўніцтва плаціны на Друйцы): у 1926 годзе пры ўзроўні 132 м плошча возера складала 38,2 км², было 3 астравы. Уздоўж берагоў утварылася шырокая пойменная паласа. У 1958 годзе пры ўзроўні 129 метраў плошча возера 32,6 км² — 11 астравоў.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне назвы звязваецца са словам з мовы старажытных балтаў, якое мае значэнні «рыхлы», «руск.: топкий»[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав — Мн.: Полымя, 1989. — С. 12—15. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Дрывяты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав — Мн.: Полымя, 1989. — С. 12—15. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]