Дрыгва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрыгва
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры Фолькавы метал
Паганскі метал
Гады 20062014
2017 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Мова песень беларуская
Лэйблы «Graillight Productions»
«First Line Records Division»
Склад На стан 2019 года:
Віталь Беразоўскі
Аляксей Сцяцюк
Аляксандр Талкачоў
Віталь Ляўчук
vk.com/drygvband

«Дрыгва» — беларускі паганскі фольк-метал гурт. Ён вылучаецца сваім гучаннем, у якім сумешваюцца мілагучнасць традыцыйных інструментаў з жорсткасцю гітарных рыфаў. У асобных колах гурт лічыцца легендарным і адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паганскай сцэны. Песні гурту выключна на беларускай мове. Гурт існуе 2006—2014 гг. і з 2017 па сённяшні дзень.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Пры запісе «Кола часу»[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара
  • Уладзімір — барабаны
  • Максім Аляксеў — клавішы

Пры запісе «Сын магутнага рода»[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталь Беразоўскі — вакал, тэксты
  • Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара
  • Аляксандр — бас-гітара

Пры запісе «Ланцугі мінулых стагоддзяў»[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сцяцюк — кампазітар, гітара, флейта, клавішы

Пры запісе «Вогнепаклоннік» (на хвілю напісання артыкула)[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сцяцюк — гук, музыка
  • Аляксандр Талкачоў — бас-гітара
  • Віталь Ляўчук — барабаны

Гісторыя гурту[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння гурту «Дрыгва» нарадзілася ў 2006 ў горадзе Магілёў. Першыя рэпетыцыі адбыліся ўвесну таго ж года. Першапачатковы састаў налічваў 4-х музыкаў (рытм, сола, ударныя, бас/вакал), пазней у гурце з’явіўся клавішнік. Тады быў запісаны першы дема-матэрыял з 5 песень. З самага пачатку існавання гурту ў яго была праблема з саставам, які часта мяняўся і быў нестабільны, але ў 2009 годзе выдаецца дэмаальбом «Кола Часу», які быў выдадзены ў цыфравым фармаце. У 2010 г. выдаецца дэбютны альбом «Сын магутнага рода» лэйбламі «Graillight Productions» и «First Line Records Division». У 2010—2011 гадах выдаюцца сумесныя сінглы са «Сваргой». У 2012 г. выдецца міні-альбом «Ланцугі мінулых стагоддзяў». 27 сакавіка 2014 года гурт абвесціў на афіцыяльнай суполцы пра свой распад. Але 3 чэрвеня 2017 года выдаецца сінгл «Паляванне» разам з каверам песні гурту «Apraxia». У тым жа годзе выдаецца сінгл «Крывавая гамарня». У 2019 годзе выходзіць сінгл «Вогнепаклоннік». Усе песні «Дрыгвы» былі запісаныя ў хатняй студыі Аляксея «DRYGVA Studio».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сын магутнага рода (2010)[правіць | правіць зыходнік]

У прэс-рэлізе было напісана наступнае:

Калектыў робіць спробу ўнесці ў Вашу сучасную штодзённую звычайнасць частку вельмі каштоўных драбкоў спрадвечнай духоўнай ісціны, узмацніць любоў да Бацькаўшчыны, уваскрэсіць светлую памяць Прашчуроў. Моцнае гучанне дадаюць меладычныя гукі народных музыкальных інструментаў і беларускамоўная лірыка. Прахалода вялікасных лясоў, песні вятроў, бляск рэк і азёр, які зачароўвае, у кожнай песні захопяць ваша уразуменне і ўнясуць у старажытныя часы.

  1. Прадказанне
  2. Шлях валхвоў
  3. Мацi вужоў
  4. Сын магутнага Рода
  5. Заклік
  6. Пад сцягам Пяруна
  7. Подых вайны
  8. Навальніца
  9. Калі загінеш у баі
  10. Святочная
  11. Старажытная Беларусь
  12. Цяжкія крокі
  13. Купальская ахвяра

Вайдэлот (2020)[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вогнепаклоннік
  2. Варагі
  3. Кругі на вадзе
  4. Барабан
  5. Брацтва
  6. Калі прыйдзе світанак
  7. Сонца заходзіць
  8. Вайдэлот

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Кола часу (2009)[правіць | правіць зыходнік]

  1. Старажытная Беларусь
  2. Цяжкія крокі
  3. Купальская ахвяра
  4. Правадыр (бонус)

Ланцугі мінулых стагоддзяў (2012)[правіць | правіць зыходнік]

  1. Непахіснасць роднага краю
  2. Вясна

В пасти новой войны & Вольница (У пашчы новай вайны & Вольніца, 2013)

Па сутнасці перавыданне дзвюх сумесных сінглаў з «Сварга».

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

В пасти новой войны (У пашчы новай вайны, 2010)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл быў прадстаўлены ў афіцыяльнай суполцы 2 верасня, у працы над ім прыймаў удзел гурт «Сварга».

Вольница (Вольніца, 2011)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл быў выдадзены 22 траўня пры ўдзеле гурту «Сварга».

Паляванне (2017)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл, які быў выдадзены 3 чэрвеня, разам з каверам «Кліч Маці-Прыроды» на Apraxia.

Крывавая гамарня (2017)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл, які быў выдадзены 20 кастрычніка.

Вогнепаклоннік (2019)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл, які быў выдадзены 11 чэрвеня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]