Дрыса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрыса
Рака Дрыса ў межах г. Верхнядзвінска
Рака Дрыса ў межах г. Верхнядзвінска
Характарыстыка
Даўжыня 183 км
Басейн 6 420 км²
Расход вады 45,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Дрысы
 • Каардынаты 55°55′37″ пн. ш. 29°23′05″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Каардынаты 55°47′24″ пн. ш. 27°55′51″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Код у ДВР 01020000112199000000020
physical
Дрыса (рака)
Дрыса (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дры́са — рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км[1]. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзенне ракі 45,3 м.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дрыса балцкага паходжання.

Аснова Dris- у рачных назвах Дрыска[ru] (двойчы на Верхнім Падонні)[2], Дрысенка[ru] (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы)[3], Дрысела на Павоччы, у назве возера Дрысвяты (*Dris-ṷ-).

Фанетычна блізкая (не роднасная, але ўтвораная блізкім чынам) аснова Bris- у назвах возера Брыса / Бриссо ў вярхах Дзвіны, ракі Брыска / Бриска (прыток Дняпра каля вусця Друці)[4].

Канцавы элемент -(с)са таксама ў гідронімах тыпу Іс(с)а, Ліс(с)а, Ус(с)а, Эс(с)а, Пліс(с)а, Нес(с)а, Труса, Рэс(с)а[5]. Такія асновы могуць пашырацца з дапамогай балцкіх пашыральнікаў, як у назвах рэк на Павоччы Усія[ru], Рэсята́[ru], Дрысела. Гэтыя ж пашыральнікі -ij-, -et-, -el- у балцкіх гідронімах тыпу Ілія, Вядзета, *Скідзела.

Найімаверней аснова Dris- — самастойная гідранімічная аснова старабалцкай даўніны. Але калі Дрис- было б вытворнае ад пачатковага Дрыс-, тады магчыма ад балцкага Drū-s- (далей да індаеўрапейскага *dreu-, *dru- «бегчы, імкнуцца»), як у прускай азёрнай назве Drusa[6].

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах горада Верхнядзвінск. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак.

У басейне Дрысы азёры Мяшчэцкае, Якаўскае, Сіньша, Сяляўскае, Глыба, Пралобна, Барсучае, Бродна, Валоба, Гачча, Глухое, Дземіна, Доўжа (Доўжна), Жабенак, Звярынае, Бачонак, Ізбёнак, Куніца, Луцянок, Арловец, Заслісцінак, Межна, Ножніцы, Опціна, Рудзянок, Сямёненкі, Падазёркі, Шэпельна, Ямна, Лебядзіна, Лапушынскае, Малыя Блізняты, Паўднёвы Блізня, Паўночны Блізня, Шчучае, Негаўскае і іншыя.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Нешчарда, Нішча, Свольна. Злева: Шчаперня, Дахнарка, Чарнейка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Верхнядзвінск.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.
  3. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987/ Москва, 1989. С. 51.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 38.
  5. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  6. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 522.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]