Дрысвяты (возера)
Дрысвяты | |
---|---|
Дрысвяты, Drūkšiai | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,6[1] м |
Даўжыня | 13 км |
Шырыня | 5,8 км |
Плошча | 44,5 км² |
Аб’ём | 313 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 60,3 км |
Найбольшая глыбіня | 33,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,18—0,23 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 604 км² |
Упадаюць | Апівардка, Рычанка |
Выцякаюць | Дрысвята, Прорва |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Дрысвя́ты (літ.: Drūkšiai) — возера на мяжы Літвы і Беларусі (Браслаўскі раён) у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка Дрысвяты. Найбольшае паводле плошчы возера Літвы.
Возера Дрысвя́ты сумесна з возерам Ставок стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў».
Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС.
Плошча паверхні 44,5 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Найбольшая глыбіня 31 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Плошча вадазбору 604 км².
Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёва-ўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам. На возеры 8 астравоў, найбольшы з іх Замак (плошча 0,26 км², у XIV — XVII ст. тут існаваў Дрысвяцкі замак).
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 10 % плошчы возера.
Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякаюць рэкі Прорва (злучае Дрысвяты з возерам Аболе) і Дрысвята.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, сазан, судак, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дрысвя́ты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 287. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)