Дрыяда (расліна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дрыяда
Dryas octopetala DSCF1563.JPG
Дрыяда васьміпялёсткавая (Dryas octopetala)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryas L.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24613
NCBI   48230
EOL   36434601
GRIN   g:4000
IPNI   33769-1

Дрыя́да, курапатчына трава (Dryas) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Шматгадовазялёныя кусцікі са сцелістым сцяблом. Лісце простае, скурыстае, зверху зялёнае, бліскучае, знізу бела-лямцавае. Кветкі адзіночныя, буйныя, белыя, рэдка жоўтыя, на прамастойных кветаносах. Плод — шматарэшак. На каранях развіваедца эктатрофная мікарыза.

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных раёнах, таксама ў высакагор'ях на поўначы ўмеранага пояса. Расце дрыяда ў тундры, на гальцы і альпійскіх лугах. Найбольш вядомыя віды дрыяда васьміпялёсткавая і дрыяда кропкавая.

Кармавыя (для аленяў), харчовыя (сурагат гарбаты), лекавыя (вяжучае) і дэкаратыўныя (выкарыстоўваюцца для стварэння альпінарыяў) расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вынаеў Г. Дрыяда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]