Дрэвастой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дрэвастой — сукупнасць дрэў, якія з'яўляюцца асноўным кампанентам насаджэння[1], або сукупнасць драўнянай расліннасці, утваральнай лес[2].

Віды дрэвастою[правіць | правіць зыходнік]

  • Карэнны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца ў натуральных умовах і характарызуецца пераважнай пародай, адпаведнай дадзеным лесараслінным умовам.
  • Вытворны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца на месцы карэннага ва ўмовах, парушаных у выніку дзейнасці чалавека або натуральных прыродных працэсаў.
  • Насенны дрэвастой.
  • Параснікавы дрэвастой — дрэвастой, які ўтварыўся ад пнёвага парасніку, каранёвых атожылкаў і адводкаў.
  • Чысты дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з адной драўнянай пароды або з адзінкавай прымешкай іншых парод.
  • Змяшаны дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з двух і больш драўняных парод.
  • Просты дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць адзін ярус.
  • Складаны дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць два і больш ярусаў.

Зноскі

  1. ГОСТ 18486-87 Лесоводство.
  2. [ Дрэвастой (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі