Дрэвы-помнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дрэвы-помнікі — дрэвы, якія лічацца каштоўнымі аб'ектамі жывой прыроды ці культурна-гістарычнымі аб'ектамі і ахоўваюцца дзяржавай; помнікі прыроды. Бываюць рэспубліканскага і мясцовага значэння. Ахова дрэў-помнікаў прадугледжвае перадачу іх пад ахоўнае абавязацельства, паспартызацыю, прафілактычнае і бягучае лячэнне.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі каля 120 асобных дрэў-помнікаў аб'яўлены помнікамі прыроды, сярод іх рэспубліканскага значэння каля 90. Да іх належаць векавыя дрэвы, у т.л. дубы-волаты, напрыклад, цар-дуб у Маларыцкім, Сувораўскі дуб у Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці, дуб-волат у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, і дрэвы рэдкіх інтрадукаваных відаў, напрыклад, карыя авальная ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, ліпа каралінская ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, хвоя кедравая еўрапейская ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Помнікамі прыроды лічацца таксама 95 груп дрэў-помнікаў, сярод іх рэспубліканскага значэння 30. Гэта натуральныя ўчасткі лесу — дубровы, хвойнікі, бярэзнікі, ясеннікі — і насаджэнні з удзелам інтрадукаваных відаў, напрыклад, лістоўніцы ў Баранавіцкім, хвоі веймутавай у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]