Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр
Dwight David Eisenhower
Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр
сцяг
34-і 34-ы прэзідэнт ЗША
сцяг
з 20 студзеня 1953
Віцэ-прэзідэнт: Рычард Мілхаўз Ніксан
Папярэднік: Гары Трумэн
Пераемнік: Джон Ф. Кенэдзі
 
Партыя:
Адукацыя: Ваенная акадэмія ЗША, United States Army Command and General Staff College[d] і United States Army War College[d]
Дзейнасць: палітык, пісьменнік і афіцэр
Веравызнанне:
Нараджэнне: 14 кастрычніка 1890(1890-10-14)
Дэнісан, штат Тэхас, ЗША
Смерць: 28 сакавіка 1969(1969-03-28) (78 гадоў)
Пахаванне:
Бацька:
Дэвід Джэйкаб Эйзенхаўэр
Маці:
Іда Элізабет Стовер
Жонка:
Меймі Дэўд Эйзенхаўэр (з 1916)
Дзеці:
сын: Джон
 
Аўтограф:
Dwight D. Eisenhower signature.png
 
Узнагароды:

Дуайт Дэйвід ЭЙЗЕНХАЎЭР (англ.: Dwight David Eisenhower; у ЗША распаўсюджана мянушка «Айк», англ.: Ike; 14 кастрычніка 1890, Дэнісан, Тэхас — 28 сакавіка 1969, Вашынгтон) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), 34-ы прэзідэнт ЗША (20 студзеня 195320 студзеня 1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дуайт Эйзенхаўэр нарадзіўся ў Тэхасе, у сям'і Дэвіда Эйзенхаўэра і Айды Стровер Эйзенхаўэр. У 1891 годзе яго бацькі разам з ім пераехалі ў горад Абілін, штат Канзас, у пошуках працы. Эйзенхаўэр скончыў сярэднюю школу ў 1909 годзе і пасля гэтага вучыўся ў ваеннай акадэміі Вест-Пойнт з 1911 па 1915 год.

Скончыў ваенную акадэмію ва Уэст-Пойнце (1915), школу Генштаба (1926), ваенны каледж арміі (1928). 3 1920 служыў у пяхоце, у 1922—24 на штабных пасадах у амерыканскіх войсках у Панаме, у 1933—35 у Генштабе ЗША, у 1935—39 ваенны саветнік на Філіпінах. У II сусветную вайну камандуючы амерыканскімі войскамі на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў (з чэрвеня 1942) і саюзнымі войскамі ў Паўночнай Афрыцы (з лістапада 1942), Вярхоўны галоўнакамандуючы саюзнай экспедыцыйнай арміяй (са снежня 1943), кіраваў яе высадкай у час Нармандскай дэсантнай аперацыі (1944).

3 канца вайны да лістапада 1945 галоўнакамандуючы амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі і член Саюзнага Кантрольнага савета. У 1945—48 начальнік Генштаба ЗША. 3 1948 рэктар Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, адначасова ў 1949 кансультант міністра абароны ЗША. У 1950—52 галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі НАТО.

У 1953—61 Прэзідэнт ЗША. У час яго прэзідэнцтва ўтворана новае федэральнае агенцтва — Міністэрства аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг (1953), прыняты законы аб грамадзянскіх правах неграў ЗША.

У знешняй палітыцы неафіцыйна працягвалася палітыка «стрымлівання камунізму», у т.л. з дапамогай ЗША ліквідавана рэвалюцыя ў Гватэмале (1954), утвораны ваенны блок СЕАТО (1954), але падпісана пагадненне аб перамір'і ў Карэі (1953). Былі часова палепшаны (да інцыдэнту са збітым у маі 1960 над савецкай тэрыторыі амерыканскім ваенным самалётам) адносіны з СССР (у верасні 1959 ЗША наведаў з афіцыйным візітам савецкі кіраўнік М. Хрушчоў).

Дактрына Эйзенхаўэра, абвешчаная ў яго пасланні Кангрэсу 5.1.1957, стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе. Яна зыходзіла з пастулата аб «глабальнаў адказнасці» ЗША, прадугледжвала ўзмацненне іх уплыву ў рэгіёне пасля аслаблення тут пазіцый Вялікабрытаніі і Францыі ў выніку Суэцкага крызісу (1956) шляхам аказання блізкаўсходнім дзяржавам амерыканскай эканамічнай і ваеннай дапамогі. Прыклады рэалізацыі дактрыны: адпраўка 6-га ваеннага флоту ЗША ва ўсходнюю частку Міжземнага мора для абароны Іарданіі ў красавіку 1957 і амерыканскіх войск у Ліван у ліпені 1958.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калаткоў У. Эйзенхаўэр // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.