Дублінскі ўніверсітэт
Дублінскі ўніверсітэт | |
---|---|
University of Dublin | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | University of Dublin |
Заснаваны | 1592 |
Прэзідэнт | Mary Robinson |
Студэнты | 15 500 |
Юрыдычны адрас | Дублін |
Сайт | tcd.ie |
![]() |
Дублінскі ўніверсітэт (англ.: University of Dublin) — адзін з чатырох універсітэтаў Дубліна, найстарэйшы ў Ірландыі.
У цяперашні час ва ўніверсітэце запісаны каля 15 500 студэнтаў.
Універсітэт быў заснаваны ў 1592 годзе англійскай каралевай Елізаветай І пад назвай The College of the Holy and Undivided Trinity of Queen Elizabeth near Dublin.
У адрозненні ад універсітэтаў Оксфарда і Кембрыджа з мноствам каледжаў, па прыкладу якіх быў створаны ўніверсітэт, у Дубліне існуе толькі адзін каледж — Трыніці-каледж . Таму на практыцы паняцці «Trinity College, Dublin» і «University of Dublin» выкарыстоўваюцца як сінонімы.