Дубна (прыток Заходняй Дзвіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Dubna near Vārkavas.jpg

Дубна (лат.: Dubna) — рака ў Латвіі, правы прыток Заходняй Дзвіны (Даўгавы). Даўжыня ракі — 105 км, плошча басейна — 2785 км².

Выцякае з глыбакаводнага возера Царману, цячэ на захад і ўпадае ў Даўгаву ў горадзе Лівані. Рака паслядоўна працякае праз шэраг азёр: Царману (выток), Сакава, Анісімава, Вішкю, Лукнас. У высокім цячэнні, да возера Лукнас, рака працякае ў пагорыстай мясцовасці.