Дубовы кублароб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубовы кублароб
Tortrix viridana01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tortrix viridana Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Phalaena (Tortrix) viridana Linnaeus, 1758[1]
  • Tortrix viridana coeruleana Sorhagen, 1881[1]
  • Tortrix suttneriana Denis & Schiffermüller, 1775[1]
  • Tortrix viridana f. flavana Zincken, 1821[1]
  • Tortrix viridana f. pflegeriana Vlach, 1942[1]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  311328
EOL  364411

Дубовы кублароб[2], Лістакрут дубовы[3] (Tortrix viridana) — від матылькоў з сямейства ліставёртак. Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, у Іране і Ізраілі. У гады масавага размнажэння здольныя пакінуць дуб без лісця.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Імага[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў матылькоў 18-23 мм. Пярэднія крылы бледна-зялёныя або жоўта-зялёныя. Заднія крылы карычнева-шэрыя або шараватыя. Абедзве пары крылаў з белымі, размытымі вонкавымі бакамі. Галава жоўтая. Брушка даўжынёй 8 мм, шэраватае[4].

Вусень[правіць | правіць зыходнік]

Вусені ранніх узростаў шэрага колеру з цёмнай галавой. Вусені старэйшых узростаў становяцца шэра-зялёнымі. Дарослыя вусені даўжынёй 15-19 мм і шырынёй прыкладна 2,5 мм[4].

Яйка[правіць | правіць зыходнік]

Яйка круглае, дыяметрам 0,7 мм. Толькі што адкладзеныя яйкі ярка-жоўтыя, пазней становяцца карычневымі[4].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Вусені харчуюцца на лісці шэрагу шыракалістых дрэў, у прыватнасці дубу, а таксама клёну, бярозы, грабу, буку і таполі. Акрамя дрэў кармавымі раслінамі могуць станавіцца некаторыя віды кустоў, уключаючы прадстаўнікоў ягадніку і крапівы[4].

Адзначана мноства паразітаў і драпежнікаў з атрадаў двухкрылых, жукоў і перапончатакрылых. Сярод іх:

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самкі за жыццё адкладаюць каля 60 яек: па два яйкі на галіны і лісце.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Систематика, синонимия, экология и распространение (англ.) . nic.funet.fi. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 25 верасня 2011.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Tortrix viridana (англ.) . Сайт «Russel IMP — Agriculture»: Integrated pest managment (russellipm-agriculture.com). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 25 верасня 2011.