Дубок (Брэсцкі раён)
Вёска
Дубок
| ||||||||||||||||||||||
Дубо́к[1] (трансліт.: Dubok) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 53 км на поўдзень ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйны канал, на захадзе — рака Капаеўка (прыток Заходняга Буга), на поўдні сетка меліярацыйных каналаў і дзяржаўная мяжа з Украінай, аўтадарогай звязана з г.п. Дамачава.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у вёсцы пабудавана драўляная ўніяцкая Ільінская царква.
У XIX стагоддзі сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў Прыбыраўскай воласці, уласнасць графа Замойскага. У 1875 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1890 годзе сялянам Дубоцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 632,3 дзесяціны ворыва. У народным вучылішчы займаліся 39 хлопчыкаў. У 1897 годзе ў сяле царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, майстэрня па вырабе гонту, карчма.
У 1905 годзе вёска і маёнтак (20 жыхароў) у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 23 двары, загубілі 57 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 160 мужчын, 179 жанчын (1868)
- 143 двары, 1008 жыхароў (1876)
- 25 двароў, 410 жыхароў (1886)
- 121 двор, 644 жыхары (1897)
- 934 жыхары (1905)
- 60 двароў, 270 жыхароў (1921)
- 149 двароў, 654 жыхары (1940)
- 575 жыхароў (1959)
- 524 жыхары (1970)
- 128 гаспадарак, 211 жыхароў (1997)
- 27 гаспадарак, 224 жыхары (2005)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатковая школа
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Клуб
- Бібліятэка
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Ільінская царква (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў), на заходняй ускраіне вёскі, помнік архітэктуры народнага дойлідства Беларускага Палесся. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000086
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 25 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубок (Брэсцкі раён)
- Дубок (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)