Дубок (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубок
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134 м[1]
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,38 км²
Аб’ём 0,00121 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,26 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,036 ‰
Празрыстасць 4,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дубок (Беларусь)
Дубок
Дубок
Дубок (Віцебская вобласць)
Дубок
Дубок
Map

Дубо́к[2][3]возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км на паўночны захад ад Полацка каля вёскі Гваздова.

Плошча паверхні возера складае 0,38 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 3,26 км. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 3,2 м. Аб’ём вады 1,21 млн. м³. Плошча вадазбору 1,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна спадзістыя і парослыя лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, у заходняй частцы возера ўтварае два залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, на ўсходзе мелкаводдзе пясчанае. Вада празрыстая да 4,3 м.
Возера дыстрофнае. Больш 53 % плошчы возера зарастае, да глыбіні 4 м пашыраны імхі[3].

На паўночным усходзе з возера выцякае ручай у раку Полюшка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Блакітная 1994.
  3. а б ЭПБ 1983.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міронаў В. Р. Дубо́к // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 228. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Дубо́к // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 157. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]