Дубра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Не блытаць з возера Дубраўскае
Дубра
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,4[1] м
Даўжыня 2,22 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 1,06 км²
Аб’ём 0,0021 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,1 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,16 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 19,3 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дубра (Беларусь)
Дубра
Дубра
Дубра (Віцебская вобласць)
Дубра
Дубра
Map

Ду́бра — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Дундзеры. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера складае 1,06 км². Даўжыня 2,22 км. Найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,9 м. Аб′ём вады 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 19,3 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўночна-ўсходняга берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града вышынёй да 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя, 2 астравы агульнай плошчай 0,7 га. Уздоўж берагоў пойма шырынёй ад 5—10 да 250—300 м. Мелкаводдзе да глыбіні 0,5—1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Большая частка дна возера выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю. Возера слабапраточнае. Упадае пратока з возера Берца, выцякае пратока ў возера Абаб’е. Надводная расліннасць утварае палосу шырынёй да 25 м, залівы зарастаюць падводнай расліннасцю поўнасцю.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-07. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]